Інфармацыя для ўдзельнікаў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2012
пры інфармацыйнай падтрымцы
пры фінансавай падтрымцы
за кошт сродкаў, прадстаўленых
У межах Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2012
за кошт сродкаў, прадстаўленых
і
прэзентуюць і фінансуюць асобныя конкурсы, парадак правядзення якіх будзе вызначаны да 15 студзеня 2012 года.
Арганізацыйны камітэт выказвае шчырую ўдзячнасць усім нашым партнёрам, якія не пакідаюць Беларускую студэнцкую юрыдычную алімпіяду без сваёй падтрымкі і ўвагі.
2. Заяўкі і працы завочнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2012
у цэнтралізаваным парадку павінны быць дасланы не пазней 26 снежня 2011 г.
на адрас Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь:
Рэспубліка Беларусь,
220701, г. Мінск, вул. Берсана, 1а
(з паметкай “Юрыдычная алімпіяда”)
Працы, дасланыя пазней названай даты, прымацца не будуць!
Дата адпраўлення вызначаецца па паштовым штэмпелі.
3. Вызначана працэдура адпраўкі алімпіядных матэрыялаў студэнтамі юрыдычнага факультэта БДУ.
Адказным за адпраўку алімпіядных матэрыялаў з’яўляецца
выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Вячорка Віталь Юр’евіч.
Матэрыялы трэба перадаць для падрыхтоўкі цэнтралізаванай заяўкі да 11 гадзін 26 снежня 2011 года.
4. Патрабаванні да афармлення конкурсных прац, форма заяўкі - на старонцы “Юрыдычная алімпіяда-2012”
Заўвага!!!
Просім дадаткова пазначаць
у каманднай частцы заяўкі (графа “статус”), ці праходзілі члены каманды навучанне ў юрыдычных клініках;
у індывідуальнай частцы заяўкі (графа “тэматыка эсэ”), ці валодаюць удзельнікі англійскай мовай і ці згодны яны прымаць удзел у факультатыўным конкурсе на валоданне англійскай прафесійнай лексікай.
Арганізацыйны камітэт