Інфармацыя аб удзельніках завочнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2012

1. 26 снежня 2011 г. закончыўся тэрмін падачы заявак і прац удзельнікаў завочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды 2012 г.
Аргкамітэт Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2012 дзякуе ўсіх удзельнікаў за праяўленне актыўнасці і паведамляе, што ў завочным туры Алімпіяды бяруць удзел 22 каманды і 174 індывідуальных удзельніка з 16 ВНУ Рэспублікі Беларусь і Юрыдычнага каледжа БДУ.

2. Статыстычныя дадзеныя размеркавання індывідуальных удзельнікаў асобна па кожнай галіне права і тэмам, якія ім адпавядаюць, з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка, знаходзяца ніжэй.

-- Эсэ па гісторыі і тэорыі дзяржавы і права
(“Зямельная рэформа XVI ст. у Вялікім Княстве Літоўскім”, “Перспектыўнае планаванне нарматворчай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь: праблемы i перспектывы рэалiзацыi”, “Правы i абавязкi сялян на Беларусi (IX–XIX стст.)”, “Прагназаванне вынікаў прыняцця нарматыўных прававых актаў: метадалогія і суб’екты”)

-- Эсэ па канстытуцыйным праве, адміністрацыйным праве
(“Правілы прафесійнай этыкі дзяржаўных служачых”, “Правамернае абмежаванне правоў і свабод асобы: выпадкі, падставы і іх прававое замацаванне ў Рэспубліцы Беларусь”, “Перспектывы развіцця заканадаўства аб адміністратыўных працэдурах”, “Заканадаўства аб персанальных данных”)

-- Эсэ па грамадзянскім, гаспадарчым праве
( “Паняцце нядобрасумленнай канкурэнцыі” , , “Развіццё грамадзянскага і гаспадарчага працэсуальнага права ў кантэксце канвергенцыі прававых сістэм сучаснасці” , “Судовае разважанне ў грамадзянскім і гаспадарчым працэсе” )

-- Эсэ па крымінальным праве
( “Аптымізацыя сістэмы органаў папярэдняга раследвання” , “Прычыненне шкоды са згоды пацярпелага як абставіна, якая выключае злачыннасць учынку”, “Рэгламетацыя экстрадыцыі ў пагадненнях Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па крымінальных справах” , “Шляхі ўдасканалення арганізацыйных форм адвакацкай дзейнасці”)

-- Эсэ па экалагічнам праве, зямельным праве
(“Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства як суб'екты зямельных праваадносін” , “Прававы рэжым зямельных надзелаў, якія выдзелены рэзідэнтам свабодных эканамічных зон” , “Прававыя асновы стварэння і функцыянавання экалагічнай сеткі” , “Эканоміка-прававыя механізмы аховы клімату” ).

Вялікая просьба да ўсіх удзельнікаў!!!
Калі ласка, праверце напісанне сваіх прозвішча, імя, імя па бацьку ў адпаведнасці з нормамі беларускай мовы.
У выпадку некарэктнага напісання просьба паведаміць па e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

3.
Аргкамітэт адзначае, што Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М. Машэрава і Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт парушылі п. 34 Парадку правядзення Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2012, прадставіўшы па 1 камандзе і 4 індывідуальным удзельнікам. Названыя ВНУ ў парадку выключэння былі дапушчаны да ўдзелу, але Аргкамітэт указвае, што невыканне умоў п. 34 Парадку правядзення Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2012 з’яўляецца падставай для дыскваліфікацыі ВНУ ў завочным туры Алімпіяды.

4. Аргкамітэт паведамляе, што праект новага Парадку правядзення знаходзіцца ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. У сувязі з гэтым немагчыма зацвердзіць новую рэдакцыю Метадычных рэкамендацый па правядзенню Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2012.

5. Правядзенне вочных тураў плануецца на 2-3 сакавіка 2012 г.

У вочных турах Алімпіяды плануецца ўвядзенне новых конкурсаў:
- абавязковы клінічны конкурс, які будзе праводзіцца ў межах каманднага заліку (інтэрвь’юіраванне кліента са складаннем пісьмовай кансультацыі; распрацоўка і правядзенне ўроку ў межах праграмы “Street law” для школьнікаў або навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў).

Конкурс праводзіцца
Юридическая Олимпиада - 2012. Спонсоры. Фонд «Евразия» за кошт сродкаў, прадстаўленых Юридическая Олимпиада - 2012. Спонсоры. Агентство США по международному развитию.Юридическая Олимпиада - 2012. Спонсоры. Посольство Королевства Нидерланды в Варшаве (Польша).

- факультатыўны конкурс на веданне ангельскай прафесійнай лексікі, які будзе праводзіцца ў межах індывідуальнага конкурса (складанне пісьмовай кансультацыі па запыту замежнага інвестага).
Конкурс праводзіцца Юридическая Олимпиада - 2012. Спонсоры. « Эрнст і Янг »

6. Партнёры Алімпіяды
Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2012 будзе ажыццяўляцца

пры інфармацыйнай падтрымцы


Юридическая Олимпиада - 2012. Информационная поддержка. Национальный центр правовой информации.Юридическая Олимпиада - 2012. Информационная поддержка. Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь. Юридическая Олимпиада - 2012. Информационная поддержка. Высший хозяйственный суд.Юридическая Олимпиада - 2012. Информационная поддержка. Журнал «Юрист».


пры фінансавай падтрымцы

Юридическая Олимпиада - 2012. Спонсоры. Фонд «Евразия» за кошт сродкаў, прадстаўленых Юридическая Олимпиада - 2012. Спонсоры. Агентство США по международному развитию.Юридическая Олимпиада - 2012. Спонсоры. Посольство Королевства Нидерланды в Варшаве (Польша).

Юридическая Олимпиада - 2012. Спонсоры. «Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия»Юридическая Олимпиада - 2012. Спонсоры. « Эрнст і Янг »

Юридическая Олимпиада - 2012. Спонсоры. «Власова, Михель и Партнеры» Олимпиада - 2012. Спонсоры. «Степановский, Папакуль и партнеры»Юридическая Олимпиада - 2012. Спонсоры. «МТС»Юридическая Олимпиада - 2012. Спонсоры. «Бритиш-Американ Тобакко Трейдинг Компани»

Олимпиада - 2012. Спонсоры. «Юридические технологии»Юридическая Олимпиада - 2012. Спонсоры. Минская городская коллегия адвокатов»Юридическая Олимпиада - 2012. Спонсоры. Юридическая фирма «TRAST»