2 - 3 сакавіка - Алімпіяда–2012. Праграма.
2 - 3 сакавіка 2012 года на юрыдычным факультэце БДУ (вул. Ленінградская, 8) у восьмы раз пройдзе Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда.
Удзельнікам і адказным асобам, якія іх суправаджаюць, Аргкамітэт алімпіяды прапануе датэрмінова азнаёміцца з наступнымі дакументамі:
- Праграмай Алімпіяды–2012, якую пры рэгістрацыі атрымае кожны ўдзельнік.
Праграма змяшчае План мерапрыемстваў на перыяд правядзення алімпіяды, а таксама Правілы ўдзельнікаў індывідуальнага і каманднага залікаў.
- Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні Алімпіяды – 2012, якія вызначаюць працэдуру арганізацыі, парадак правядзення Алімпіяды, правілы адбору ўдзельнікаў фінальнага тура, працэдуру састаўлення і ацэнкі конкурсных заданняў.
- Парадак правядзення спецыялізаванага конкурса індывідуальнага тура Алімпіяды-2012 па праверцы навыкаў правядзення кансультацый з замежнымі інвестарамі на англійскай мове - факультатыўнага конкурса, які праводзіцца ўпершыню ў межах Алімпіяды на англійскай мове.
Дадзены конкурс арганізуецца і праводзіцца пры падтрымцы спонсара Алімпіяды – 2012 юрыдычнай кампаніі “Ernst & Young”.
- Парадак правядзення спецыялізаванага конкурса каманднага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды па праверцы клінічных навыкаў – асобнага абавязковага клінічнага каманднага конкурса.
Жадаем поспехаў удзельнікам алімпіяды!
Арганізацыйны камітэт
Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2012 ажыццяўляецца
пры інфармацыйнай падтрымцы
пры фінансавай падтрымцы
Конкурс па праверцы клінічных навыкаў
праводзіцца спонсарам Юрыдычнай алімпіяды – 2012
Конкурс на веданне англійскай прафесійнай лексікі
праводзіцца спонсарам Юрыдычнай алімпіяды – 2012
Вялікі Дзякуй усім!!!