Пачынаецца Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда–2013. Заданні завочнага тура - 8.11.12.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2013. Логотип. Увеличить.Арганізацыйны камітэт аб’яўляе аб пачатку
завочнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2013.


У адпаведнасці з п. 32 Парадку правядзення Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды, зацверджанага Першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2012 г., кожная акрэдытаваная вышэйшая навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцям юрыдычнага профілю, у абавязковым парадку забяспечвае ўдзел сваіх студэнтаў у індывідуальным і камандным заліках Алімпіяды.

Да ўдзелу ў Алімпіядзе дапускаюцца студэнты 2 – 6 курсаў (незалежна ад формы навучання і вывучэння адпаведных вучэбных дысцыплін). Магістранты і аспіранты да ўдзелу ў Алімпіядзе не дапускаюцца.

Вышэйшая навучальная ўстанова павінна прадставіць адну каманду і не менш чым за пяць індывідуальных ўдзельнікаў.

Вышэйшая навучальная установа або факультэт, калі ў вышэйшай навучальнай установе ёсць некалькі факультэтаў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў юрыдычнага профілю, маюць права заявіць да ўдзелу не болей 2 (дзвюх) каманд.

Заданні завочнага тура
будуць размешчаны на старонцы "Юрыдычная Алімпіяда-2013"
ў раздзеле >"Праекты - юрыдычная Алімпіяда"
афіцыйнага сайта юрыдычнага факультэта БДУ

8 лістапада 2012 года ў 14:00.

Працы ўдзельнікаў завочнага тура і заяўкі
дасылаюцца ў цэнтралізаваным парадку да 15 снежня 2012 г. на адрас, які будзе вызначаны пазней.

Для сувязі з Арганізацыйным камітэтам просім выкарыстоўваць электронную пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Аргкамітэт