Інфармацыя для ўдзельнікаў Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды–2013

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2013. Логотип. Увеличить.
Заяўкі і працы завочнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2013
у цэнтралізаваным парадку павінны быць дасланы не пазней 15 снежня 2012 г.
на адрас Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь:
Рэспубліка Беларусь,
220701, г. Мінск, вул. Берсана, 1а
(з паметкай «Юрыдычная алімпіяда»)


Працы, дасланыя пазней названай даты, прымацца не будуць!
Дата адпраўлення вызначаецца па паштовым штэмпелі.


• Вызначана працэдура адпраўкі алімпіядных матэрыялаў студэнтамі юрыдычнага факультэта БДУ.
Адказным за адпраўку алімпіядных матэрыялаў з’яўляецца
выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Вячорка Віталь Юр’евіч.
Матэрыялы трэба перадаць для падрыхтоўкі цэнтралізаванай заяўкі да 17 гадзін 14 снежня 2012 года.

Патрабаванні да афармлення конкурсных прац, форма заяўкі – на старонцы «Юрыдычная алімпіяда-2013»

Заўвага!!!

Просім дадаткова пазначаць
- у каманднай частцы заяўкі (графа «статус»),
ці праходзілі члены каманды навучанне ў юрыдычных клініках;
- у індывідуальнай частцы заяўкі (графа «тэматыка эсэ») – узровень валодання англійскай мовай.

Арганізацыйны камітэт