1 - 2 сакавіка – Юрыдычная алімпіяда–2013. Праграма.
1 - 2 сакавіка 2013 года на юрыдычным факультэце БДУ (вул. Ленінградская, 8) у дзевяты раз пройдзе Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда.
Удзельнікам і адказным асобам, якія іх суправаджаюць, Аргкамітэт алімпіяды прапануе датэрмінова азнаёміцца з наступнымі дакументамі:
- Праграмай Алімпіяды–2013, якую пры рэгістрацыі атрымае кожны ўдзельнік.
Праграма змяшчае План мерапрыемстваў на перыяд правядзення алімпіяды, а таксама Правілы ўдзельнікаў індывідуальнага і каманднага залікаў.
- Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні Алімпіяды – 2013, якія вызначаюць працэдуру арганізацыі, парадак правядзення Алімпіяды, правілы адбору ўдзельнікаў фінальнага тура, працэдуру састаўлення і ацэнкі конкурсных заданняў.
- Парадак правядзення спецыялізаванага конкурса каманднага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды па юрыдычнай клінічнай адукацыі – асобнага абавязковага клінічнага каманднага конкурса.
Жадаем поспехаў удзельнікам алімпіяды!
Арганізацыйны камітэт
З вялікай удзячнасцю звяртаем увагу на партнёраў Алімпіяды - 2013:
Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013 ажыццяўляецца
пры інфармацыйнай падтрымцы![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
пры фінансавай падтрымцы

