Цырымонія ўрачыстага адкрыцця Беларуская студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2013

2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.Напэўна, кожны з нас з заміраннем сэрца чакае надыход каляндарнай вясны.

Сапраўды, вясна – гэта чароўны час надзей і мараў, час, калі ўсё жывое абуджаецца, прагне света, цяпла і натхнення.

2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.Але не толькі па гэтай прычыне члены беларускай юрыдычнай супольнасці з такім нецярпеннем чакаюць пачатак вясны. Вось ужо дзевяты год запар пачатак сакавіка азнаменаваны правядзеннем спаборніцтва студэнтаў юрыдычных факультэтаў ВНУ нашай краіны за ганаровае права звацца лепшымі з лепшых на юрыдычным Алімпе.

Сёння, сонечным вясновым днём 1 сакавіка 2013 года, юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па традыцыі сардэчна расчыніў дзверы перад удзельнікамі індывідуальнага і каманднага залікаў вочных тураў Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2013.

У бягучым годзе па выніках завочнага тура ў вочным адборачным туры Юрыдычнай Алімпіяды
маюць права прымаць удзел 60 індывідуалаў і 12 каманд з 11 ВНУ Рэспублікі Беларусь і юрыдычнага каледжа БДУ.

З самай раніцы ў холе юрыдычнага факультэта было ажыўлена і шматлюдна.
У 8:00 пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў Алімпіяды. Атмасфера добразычлівая і сяброўская: бадзёры настрой, шчырыя ўсмешкі, ззяючыя вочы, натхнёныя твары… А ўсе думкі, жаданні і імкненні накіраваныя толькі на Перамогу!

2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.У 9:00 пачалася цырымонія ўрачыстага адкрыцця Алімпіяды – 2013.

Канкурсантаў, членаў паважанага журы і высокіх гасцей мерапрыемства чакаў традыцыйны падарунак ад арганізацыйнага камітэтавідэаролік з рэтраспектыўным поглядам у мінулае Юрыдычнай Алімпіяды.

На гэты раз яскравыя моманты Алімпіяд 2005 – 2012 гадоў паўсталі перад намі ў кантэксце адметных сусветных падзей пэўных гадоў.

На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі ганаровыя госці, якія прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды:
Шаўцоў Эдуард Георгіевіч - намеснік начальніка ўпраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Данільчанка Аляксей Васільевіч – прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па вучэбнай працы, прафесар
Калінковіч Валерый Леанідавіч – намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Егораў Аляксей Пятровіч – намеснік Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь
Лашын Аляксандр Міхайлавіч – намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, старшы саветнік юстыцыі
Шаршун Віктар Аляксандравіч – намеснік Дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Іпатаў Вадзім Дзмітрыевіч – Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь
Панфёрава Людміла Андрэеўна - кіраўнік Сакратарыята Старшыні Эканамічнага Суда Садружнасці незалежных дзяржаў
Рашчупкін Андрэй Валянцінавіч – намеснік Генеральнага дырэктара Замежнага прадпрыемства “Кока-Кола Беврыджыз Беларусія”
Архіпенка Дзмітрый Валер’евіч – кіруючы партнёр Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Рэвера Кансалтынг Груп”
Старавойтаў Алег Міхайлавіч – намеснік дырэктара Юрыдычнага каледжа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Анішчанка Аляксей Іванавіч – кіруючы партнёр Замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Сорайнен і партнёры”
Ермаловіч Таццяна Анатольеўна начальнік юрыдычнага аддзела Замежнага прыватнага прадпрыемства “Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг Компані”
Міхель Канстанцін Мікалаевіч – кіруючы партнёр Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Уласава, Міхель і партнёры”
Ігнатоўская Таццяна Вітальеўна – партнёр Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры”
Храпуцкі Аляксандр Фёдаравіч – партнёр Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Сысуеў, Бондар, Храпуцкі”
Дзьячкоў Ігар Уладзіміравіч – член прэзідыума Мінскай гарадской калегіі адвакатаў
Філіпава Жанна Валянцінаўна – Дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы “Новая Еўразія”
Лаўрэнюк Вольга Аляксандраўна начальнік аддзела прававой і кадравай работы Аналітычнай прававой сістэмы “Бізнэс-інфо”
Прасолава Наталля Дзмітрыеўна – Дырэктар Юрыдычнага дэпартамента Адкрытага акцыянернага таваарыства “БПС – Сбербанк”
Палавінка Максім Сяргеевіч - намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Юрыст"

Некаторыя з паважаных гасцей Юрыдычнай алімпіяды – 2013 звярнуліся да прысутных з цёплымі і шчырымі прывітальнымі словамі.

2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.Шаўцоў Эдуард Георгіевіч ад імя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прывітаў удзельнікаў індывідуальнага і каманднага залікаў Алімпіяды і пажадаў ім найвышэйшых дасягненняў.
Эдуард Георгіевіч выказаў упэўненасць у тым, што таленавітая і мэтанакіраваная моладзь – гэта галоўны капітал, які ёсць у нашай краіны. Дзякуючы такому каштоўнаму рэсурсу Беларусь і надалей будзе займаць годнае месца сярод краін Еўропы.

Данільчанка Аляксей Васільевіч выступіў перад удзельнікамі Алімпіяды ад імя рэктарата Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і пажадаў камандам ды індывідуалам перамогі і поспехаў.
Аляксей Васільевіч прыгадаў дэвіз усіх спартыўных спаборніцтваў – «Хутчэй, вышэй, мацней!» і прапанаваў арганізатарам напярэдадні дзесятай юбілейнай Алімпіяды прыдумаць дэвіз гэтага спаборніцтва.

2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.Калінковіч Валерый Леанідавіч звярнуўся да ўдзельнікаў перад’юбілейнай Алімпіяды ад імя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і суддзяў усіх агульных судоў.
Валерый Леанідавіч адзначыў, што дынамічнае развіццё нашай дзяржавы абумоўлівае дынамічнае развіццё беларускага заканадаўства ў бок ускладнення і дыферэнцыацыі, таму ад юрыстаў патрабуецца спецыалізацыя ў пэўных галінах заканадаўства. У гэтым сэнсе ўзрастае роля якасці юрыдычнай адукацыі, а такія мерапрыемствы, як Юрыдычная Алімпіяда, дапамагаюць будучым юрыстам увайсці ў прафесію і стаць сапраўднымі спецыялістамі.

Лашын Аляксандр Міхайлавіч прывітаў удзельнікаў Алімпіяды ад імя Генеральнай пракуратуры і органаў пракуратуры.
Аляксандр Міхайлавіч пажадаў усім удзельнікам поспехаў і адзначыў, што адзін толькі ўдзел у вочных турах Юрыдычнай Алімпіяды – гэта ўжо вялікае дасягненне і перамога!

2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.Панфёрава Людміла Андрэеўна шчыра падзякавала арганізатарам Алімпіяды за магчымасць паўдзельнічаць у рабоце Алімпіяды.
У гэтым годзе ўпершыню ў завочным туры каманднага заліка пад эгідай Эканамічнага Суда СНД праводзіўся факультатыўны конкурс, у якім прынялі ўдзел 8 каманд. Заданне прадугледжвала прымяненне і тлумачэнне Дагавора аб зоне свабоднага гандлю ў межах СНД, а таксама права Сусветнай гандлёвай арганізацыі і права краін СНД. Людміла Андрэеўна падвяла вынікі дадзенага конкурсу і ўзнагародзіла пераможцаў.

2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.Месцы ў гэтым спаборніцтве размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – каманда “Polites” (Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, юрыдычны факультэт)
2 месца – каманда “Прававы аспект” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт)
3 месца – каманда “Купалаўцы” (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, юрыдычны факультэт)
Усе ўдзельнікі каманд-пераможцаў атрымалі падарункі ад Эканамічнага Суда СНД.

Юрыдычная Алімпіяда–2013 афіцыйна адчыненая!

Ні пуху, ні пяра вам, індывідуальныя ўдзельнікі і каманды! У добры шлях!

Падрабязную справаздачу аб першым і другім днях Юрыдычнай Алімпіяды – 2013 хутка чытайце на галоўнай старонцы сайта юрыдычнага факультэта БДУ!
Таксама сачыце за аператыўнай інфармацыяй аб ходзе правядзення Алімпіяды ў афіцыйным твітэры юрыдычнага факультэта - @lawbsu_official навіны з хэш-тэгам #ЮрОлимпиада2013.

Над навінай працавала: Юлія Ашмян (студэнтка магістратуры).
Фота: Вікторыя Клок (2 курс).
Апрацоўка фота: Вольга Мікалаеўна Знак.



З вялікай удзячнасцю звяртаем увагу на партнёраў Алімпіяды - 2013:

Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013 ажыццяўляецца

пры інфармацыйнай падтрымцы
Юридическая Олимпиада - 2013. Информационная поддержка. Национальный центр правовой информации.Юридическая Олимпиада - 2013. Информационная поддержка. Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь.Юридическая Олимпиада - 2013. Информационная поддержка. Высший хозяйственный суд.Юридическая Олимпиада - 2013. Информационная поддержка. Экономический суд СНГ.Юридическая Олимпиада - 2013. Информационная поддержка. Журнал «Юрист».Юридическая Олимпиада - 2013. Информационная поддержка. Бизнес-инфо.Аналитическая правовая система.

пры фінансавай падтрымцы
Юридическая Олимпиада - 2013. Спонсоры. Кока-Кола Бевриджиз БелоруссияЮридическая Олимпиада-2013. Спонсоры. Revera Consulting Group

Юридическая Олимпиада - 2013. Спонсоры. «Юридический колледж БГУ»Юридическая Олимпиада - 2013. Спонсоры. «Власова, Михель и Партнеры»Олимпиада - 2013. Спонсоры. «Степановский, Папакуль и партнеры»Юридическая Олимпиада - 2013. Спонсоры. «МТС»Юридическая Олимпиада - 2013. Спонсоры. «Бритиш-Американ Тобакко Трейдинг Компани»

Юридическая Олимпиада - 2013. ООО «Сысуев, Бондарь, Храпуцкий».Юридическая Олимпиада - 2013. Спонсоры. Юридическая фирма «Sorainen: Беларусь. Литва. Латвия. Эстония.»Юридическая Олимпиада - 2013. Спонсоры. Минская городская коллегия адвокатов»

Юридическая Олимпиада - 2013. «Новая Евразия» за кошт сродкаў, прадстаўленых Юридическая Олимпиада - 2013. Спонсоры. Агентство США по международному развитию.Юридическая Олимпиада - 2013. Спонсоры. Фонд «Евразия»

Юридическая Олимпиада - 2013. Спонсоры. Юридическая фирма «TRAST»Олимпиада - 2013. Спонсоры. «Юридические технологии»

Вялікі Дзякуй усім!!!