Юрыдычная алімпіяда – 2013. Першы дзень спаборніцтваў. 1 сакавіка 2013г.
Сёння, 1 сакавіка 2013 года, у будынку юрыдычнага факультэту БДУ прайшоў вочны адборачны тур IX Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды.
Праграма Юрыдычнай Алімпіяды – 2013 была размешчана на сайце загадзя.
Па выніках завочнага тура ў вочным адборачным туры мелі права ўдзельнічаць 12 каманд і 60 індывідуалаў, але па розным прычынам не ўсе здолелі выкарыстаць такую магчымасць.
Такім чынам, згодна з вынікамі рэгістрацыі,
у вочным адборачным туры прынялі ўдзел 12 каманд і 51 індывідуальны удзельнік.
Пасля цырымоніі ўрачыстага адкрыцця індывідуальныя ўдзельнікі рушылі па кампьютэрных класах юрыдычнага факультэта і новага корпуса факультэта міжнародных адносін, дзе ім было прапанавана выканаць заданні вочнага адборачнага тура.
Каманды, у сваю чаргу, распачалі працэдуру лёсавання.
Каманды рыхтавалі наступныя заданні:
- экспертнае заключэнне праекта нарматыўнага прававога акта
- юрыдычны пераклад з рускай мовы на беларускую (з адказамі)
- праца з інфармацыйна-прававой базай
- аналіз казуса і прэзентацыя пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе другой інстанцыі,
якую ацэньвалі члены паважанага журы
- праект правапрымяняльнага акта (першы этап абавязковага клінічнага каманднага конкурсy)
Згодна з Парадкам правядзення спецыялізаванага конкурса каманднага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды па юрыдычнай клінічнай адукацыі, этапы гэтага конкурса суадносяцца з вочным адборачным і фінальным турамі.
Таксама трэба адзначыць, што падвядзенне вынікаў вочнага адборачнага тура Алімпіяды і клінічнага конкурса праводзяцца асобна, і, такім чынам, вынікі дадзенага конкурса не ўплываюць на агульны рэйтынг каманд.




Індывідуалам было прапанавана выканаць наступныя заданні:
- экспертнае заключэннe праекта нарматыўнага прававога акта
- праект правапрымяняльнага акта
- праца з інфармацыйна-прававой базай
- юрыдычны пераклад з рускай мовы на беларускую (з адказамі)
Пасля абеду індывідуальныя ўдзельнікі вырашалі тэставыя заданні, якія былі падрыхтаваныя арганізацыйным камітэтам спецыяльна для юрыдычнай Алімпіяды – 2013.
Як і ў мінулым годзе, удзельнікі вырашалі іх у электронным выглядзе на камп’ютэрах у сістэме e-University і адразу ж пасля выканання гэтага задання маглі даведацца аб сваіх выніках.




І вось, нарэшце, праграма першага дня спаборніцтваў скончылася. Канкурсанты пакідаюць корпус юрыдычнага факультэта – ім трэба як след адпачыць і падрыхтавацца да фінальнага тура.
Але для членаў журы ды арганізацыйнага камітэта ўсё толькі пачынаецца: неабходна праверыць працы ўдзельнікаў, падлічыць балы, скласці пратаколы…
Да глыбокай ночы будзе гарэць свет у вокнах юрыдычнага факультэта і будзе кіпець жыццё.
А заўтра раніцай, 2 сакавіка 2013 года, будуць вядомыя імёны пераможцаў вочнага адборачнага тура, якія працягнуць ўдзел Алімпіядзе.
Хто пройдзе ў фінальны тур? Хто стане пераможцам? Чыя зорка заззяе на небасхіле юрыспрудэнцыі?
Сачыце за навінамі на сайце і даведаецеся аба ўсім першымі!
Над матэрыялам працавала: Юлія Ашмян (студэнтка магістратуры).
Фота: Вікторыя Клок (2 курс), Артур Маталянец (3 курс).
Апрацоўка фота: Вольга Мікалаеўна Знак.
З вялікай удзячнасцю звяртаем увагу на партнёраў Алімпіяды - 2013:
Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013 ажыццяўляецца
пры інфармацыйнай падтрымцы![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
пры фінансавай падтрымцы

