Юрыдычная Алімпіяда – 2013. Перамаглі ўсе!

2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.На працягу двух дзён, 1 -2 сакавіка 2013 года, у корпусе юрыдычнага факультэта БДУ праходзілі вочныя туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2013.

Падрабязней пра падзеі IX Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды -
чытайце ў матэрыялах Юліі Ашмян:
- Цырымонія ўрачыстага адкрыцця Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2013
- Юрыдычная алімпіяда – 2013. Першы дзень спаборніцтваў. 1 сакавіка 2013г.

2 сакавіка, па выніках вочнага адборачнага тура, у фінальным туры Алімпіяды прынялі ўдзел 6 каманд і 18 індывідуалаў.

Маладыя, таленавітыя і амбіцыёзныя юнакі ды дзяўчыны – будучае айчыннай юрыдычнай навукі і практыкі – змагаліся за права атрымаць лаўры пераможцаў.
Тэсты, юрыдычны пераклад, аналіз нарматыўных прававых актаў, праца з інфармацыйна-прававой базай, вырашэнне мудрагелістых казусаў, выступленне ў інсцэнаваных судзебных працэсах, каверзныя пытанні членаў журы і бліскучыя адказы…

2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.І вось, нарэшце – кульмінацыя двух дзён каласальнага эмацыянальнага напружання і зацятай, руплівай працы – абвяшчэнне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў Алімпіяды-2013!
2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.
У індывідуальным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месцаКапачова Алена (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт)

2 месцаВаньковіч Яўген (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт)
2 месцаІлюковіч Глеб (юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта)

3 месцаПіскунова Ірына (юрыдычны факультэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны)
3 месцаРанько Яўген (юрыдычны факультэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны)
3 месцаАўсяйкова Кацярына (факультэт эканомікі і права, Магілёўскі джяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова)

У камандным заліку пераможцамі сталі:
2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.
1 месца – “Just Cause” (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт)

2 месцаПрававы аспект” (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт)
2 месцаLynces Justae” (юрыдычны факультэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны)

3 месцаSmart ideas” (юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта)
3 месцаVector” (факультэт кіравання, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь)
3 месцаКупалаўцы” (юрыдычны факультэт, Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы)

2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.
з

Пераможцамі спецыялізаванага абавязковага каманднага конкурсу па юрыдычнай клінічнай адукацыі сталі наступныя каманды:
1 месца – “Just Cause” (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт)
2 месца – “Прававы аспект” (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт)
3 месца – “Vector” (факультэт кіравання, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь)

Юридическая Олимпиада - 2013. Информационная поддержка. Национальный центр правовой информации.Спецыяльныя сертыфікаты ад інфармацыйнага партнёра Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2013 – Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь на электронную версію часопіса “Права.by” атрымалі:
- Капачова Алена (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);
- Ваньковіч Яўген (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);
- Ілюковіч Глеб (юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта);
- Піскунова Ірына (юрыдычны факультэт, Гомельскі джяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны)

Юридическая Олимпиада - 2013. Информационная поддержка. Бизнес-инфо.Спецыяльныя прызы ад фінансавага партнёра Юрыдычнай Алімпіяды 2013 Аналітычнай прававой сістэмы “Бізнэс-Інфо”, дыскі з АПС “Бізнэс-Інфо”, атрымалі ўсе пераможцы індывідуальнага і каманднага заліка.

А кожны член каманды “Just Cause”(юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), заняўшай першае месца, і Капачова Алена (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), заняўшая першае месца ў індывідуальным заліку, атрымалі ад “Бізнэс-Інфо” планшэты і аднаўляемую флэш-версію АПС “Бізнэс-Інфо”.

Юридическая Олимпиада - 2013. Информационная поддержка. Журнал «Юрист».Традыцыйны прыз ад інфармацыйнага партнёра Алімпіяды – 2013 часопіса “Юрыст” – за тонкае пачуццё права – атрымала Кіжанцава Ядзвіга (юрыдычны факультэт, Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы).

Юридическая Олимпиада - 2013. Информационная поддержка. Юридическая фирма:Беларусь. Литва. Латвия.Эстония.Спецыяльны прыз ад фінансавага партнёра Юрыдычнай Алімпіяды – 2013 Замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Сорайнен і партнёры” адрымаў Ранько Яўген (юрыдычны факультэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны) - за добрае разуменне і прадстаўленне не столькі інтарэсаў права, колькі інтарэсаў кліента.

2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.Персанальны прыз ад члена журыІгнатоўскай Таццяны Вітальеўны, партнёра Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры” – атрымала Аўсяйкова Кацярына (факультэт эканомікі і права, Магілёўскі джяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова)


Мы шчыра віншуем пераможцаў Алімпіяды - 2013!
Няхай перамога ў гэтым спаборніцтве стане вашым шчаслівым квітком у будучыню, першай прыступкай і фундаментам вашых карь’ерных дасягненняў!


Жадаем вам і надалей удасканальваць і развіваць свае веды – расці ў прафесійным сэнсе, каб вамі магла ганарыцца не толькі ўся краіна, але каб вы самі сябе паважалі і атрымлівалі асалоду ад сваёй работы!

Дні правядзення Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2013 былі напружанымі і насычанымі падзеямі не толькі для ўдзельнікаў індывідуальнага і каманднага залікаў, але і для членаў арганізацыйнага камітэта.

2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.Мы выказваем шчырую ўдзячнасць тым, хто забяспечыў арганізацыю і правядзенне Алімпіяды:
- Балашэнка Сяргею Аляксандравічу, дэкану юрыдычнага факультэта БДУ, прафесару – старшыні арганізацыйнага камітэта Алімпіяды – 2013;
- Калініну Сяргею Артуравічу, кандыдату юрыдычных навук, дацэнту, загадчыку кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права – намесніку старшыні арганізацыйнага камітэта Алімпіяды – 2013;
- Шыдлоўскаму Андрэю Віктаравічу, кандыдату юрыдычных навук, дацэнту - намесніку старшыні арганізацыйнага камітэта Алімпіяды – 2013,
а таксама ўсім членам арганізацыйнага камітэта з боку настаўнікаў, супрацоўнікаў, студэнтаў і магістрантаў юрыдычнага факультэта БДУ, якіх мы, на жаль, за іх шматлікасцю не маем магчымасці пералічыць паіменна.

2013. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013. Увеличить.Вялікі дзякуй мы хацім сказаць і фатографам Юрыдычнай Алімпіяды – 2013:
Вікторыі Клок (2 курс), Артуру Маталянцу (3 курс), Аляксандры Брысінай (3 курс), Аляксандры Кулага (2 курс).
Дзякуючы вашай руплівай працы самыя яскравыя і цікавыя моманты Алімпіяды – 2013 надоўга захаваюцца ў гісторыі Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды!

Аднак, на гэтым арганізацыйны камітэт Алімпіяды – 2013 з вамі не развітваецца!

Падрабязную справаздачу аб падзеях другога дня спаборніцтва, спіскі членаў паважанага журы, тэкст казусаў, якія вырашалі ўдзельнікі каманднага і індывідуальнага залікаў, а таксама выніковыя пратаколы Алімпіяды – 2013 хутка з’явяцца на афіцыйным сайце юрыдычнага факультэта БДУ.
Сачыце за навінамі!

Над тэкстам працавала: Юлія Ашмян (студэнтка магістратуры)
Фота: Артур Маталянец (3 курс), Вікторыя Клок (2 курс), Аляксандра Кулага (2 курс)
Апрацоўка фота: Вольга Мікалаеўна Знак.


З вялікай удзячнасцю звяртаем увагу на партнёраў Алімпіяды - 2013:

Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013 ажыццяўляецца

пры інфармацыйнай падтрымцы
Юридическая Олимпиада - 2013. Информационная поддержка. Национальный центр правовой информации.Юридическая Олимпиада - 2013. Информационная поддержка. Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь.Юридическая Олимпиада - 2013. Информационная поддержка. Высший хозяйственный суд.Юридическая Олимпиада - 2013. Информационная поддержка. Экономический суд СНГ.Юридическая Олимпиада - 2013. Информационная поддержка. Журнал «Юрист».Юридическая Олимпиада - 2013. Информационная поддержка. Бизнес-инфо.Аналитическая правовая система.

пры фінансавай падтрымцы


Юридическая Олимпиада - 2013. Спонсоры. Кока-Кола Бевриджиз БелоруссияЮридическая Олимпиада-2013. Спонсоры. Revera Consulting Group

Юридическая Олимпиада - 2013. Спонсоры. «Юридический колледж БГУ»Юридическая Олимпиада - 2013. Спонсоры. «Власова, Михель и Партнеры»Олимпиада - 2013. Спонсоры. «Степановский, Папакуль и партнеры»Юридическая Олимпиада - 2013. Спонсоры. «МТС»

Юридическая Олимпиада - 2013. ООО «Сысуев, Бондарь, Храпуцкий».Юридическая Олимпиада - 2013. Спонсоры. Юридическая фирма «Sorainen: Беларусь. Литва. Латвия. Эстония.»Юридическая Олимпиада - 2013. Спонсоры. Минская городская коллегия адвокатов»



Юридическая Олимпиада - 2013. Спонсоры. Юридическая фирма «TRAST»Олимпиада - 2013. Спонсоры. «Юридические технологии»

Вялікі Дзякуй усім!!!