Інфармацыя для ўдзельнікаў Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды–2014. Заяўкі і працы - да 20 снежня 2013г.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2014. Логотип. Увеличить.
Заяўкі і працы завочнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2014
у цэнтралізаваным парадку павінны быць дасланы не пазней 20 снежня 2013 г.
на адрас Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь:
Рэспубліка Беларусь,
220701, г. Мінск, вул. Берсана, 1а
(з паметкай «Юрыдычная алімпіяда»)


Працы, дасланыя пазней названай даты, прымацца не будуць!
Дата адпраўлення вызначаецца па паштовым штэмпелі.


• Вызначана працэдура адпраўкі алімпіядных матэрыялаў студэнтамі юрыдычнага факультэта БДУ.
Адказным за адпраўку алімпіядных матэрыялаў з’яўляецца
дацэнт кафедры грамадзянскага права Іванова Дзіяна Уладзіміраўна.
Матэрыялы трэба перадаць для падрыхтоўкі цэнтралізаванай заяўкі да 16 гадзін 18 снежня 2013 года.

Патрабаванні да афармлення конкурсных прац, форма заяўкі – на старонцы «Юрыдычная алімпіяда-2014»

Заўвага!!!

Просім дадаткова пазначаць
- у каманднай частцы заяўкі (графа «статус»),
ці праходзілі члены каманды навучанне ў юрыдычных клініках;
- у індывідуальнай частцы заяўкі (графа «тэматыка эсэ») – узровень валодання англійскай мовай.

Арганізацыйны камітэт