Х юбілейная Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда аб'яўляецца адкрытай!
10 гадоў - гэта мала ці шмат?Для гісторыі - зусім маленькі і хуткабежны кавалачак часу, мільгаючы ў чарадзе стагоддзяў. Для чалавека - частка жыцця, напоўненая самымі разнастайнымі, яркімі падзеямі і эмоцыямі, якая ўсё ж праходзіць незаўважна.
Вось і для нас 10 гадоў, поўныя займальнай інтэлектуальнай барацьбы за месца на юрыдычным Алімпе, праляцелі ў адно імгненне.
Упершыню магчымасць паспрабаваць свае сілы, выявіць свой юрыдычны патэнцыял выпала студэнтам у лютым 2005 года, калі і былі выяўлены пераможцы першай Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды!
28 лютага 2014 года, ужо ў 8.20 раніцы юрыдычны факультэт БДУ як ніколі поўны шуму: гучныя гутаркі, энергічныя абмеркаванні і хвалюючыя чаканні хуткай барацьбы - бо сёння больш за 160 студэнтаў нацыянальных ВНУ, у тым ліку 12 каманд і 57 індывідуалаў, у выніку вочнага туру атрымалі права падужацца за званне лепшых з лепшых на самай прэстыжнай падзеі сярод юрыдычных факультэтаў Рэспублікі Беларусь - Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіядзе, якая сёлета адзначае сваё дзесяцігоддзе! Аднак па розным прычынам не ўсе здолелі прыехаць, таму сёння ўдзел у барацьбе прымаюць 12 каманд і 50 індывідуалаў.
У 9.30 адбылося ўрачыстае адкрыццё Алімпіяды - 2014! Канкурсантаў, членаў паважанага журы і высокіх гасцей мерапрыемства чакаў традыцыйны падарунак ад арганізацыйнага камітэта – прэзентацыя з рэтраспектыўным поглядам у мінулае Юрыдычнай Алімпіяды, у якім можна было праз фотаздымкі побачыць усю дзесяцігадовую гісторыю развіцця алімпіяды.
На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі ганаровыя госці, якія прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды:
• Жук Аляксандр Иванавіч – першы намеснік Міністра адукаці Рэспублікі Беларусь, прафесар;
• Данільчанка Аляксей Васільевіч – прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па вучэбнай працы, прафесар;
• Калінковіч Валерый Леанідавіч – намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
• Іпатаў Вадзім Дзмітрыевіч – дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь;
• Гаеў Андрэй Анатольевіч – дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
• Камянкова Людміла Эдуардаўна – старшыня Эканамічнага суда СНД;
• Якіменка Мікалай Рыгоравіч - начальнік упраўлення працы і ідэалагічнай працы Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, старшы саветнік юстыцыі;
• Швакаў Аляксей Іванавіч старшыня Мінскай гарадской калегіі адвакатаў;
• Радзіонаў Сяргей Генадзевіч старшыня дырэкцыі ЗТАА «Капш Тэлематытык сэрвісыз»;
• Філіпава Жанна Валянцінаўна – дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы “Новая Еўразія”;
• Рашчупкін Андрэй Валянцінавіч – першы намеснік Генеральнага дырэктара ЗП “Кока-Кола Беврыджыз Беларусія”;
• Сташкоў Кірыл Аляксандравіч - начальнік юрыдычнага аддзела ЗП «Брыціш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані»;
• Ільніцкая Алена Генадзьеўна - вядучы рэдактар аналітычнага аддзела Інфармацыйна-прававой сістемы «Бізнес-інфо» (рэдактар, які выпускае банк дадзеных «Юрыст»);
• Краўцова Алена Іванаўна - дырэктар Прыватнага юрыдычнага ўнітарнага прадпрыемтсва «Лекскансалт»;
• Бабарыка Васіль Аркадзьевіч - дырэктар СТАА «Эрнст энд Янг. Юрыдычныя паслугі»;
• Ходас Дзмітрый Пятровіч - дырэктар Прадстаўніцтва МТС у Беларусі;
• Міхель Канстанцін Мікалаевіч – кіруючы партнёр ТАА “Уласава, Міхель і партнёры”;
• Степаноўскі Аляксандр Іванавіч – кіруючы партнер ТАА «Степаноўскі, Папакуль і партнеры»;
• Храпуцкі Аляксандр Фёдаравіч – партнёр ТАА “Сысуеў, Бондар, Храпуцкі”;
• Анішчанка Аляксей Іванавіч – кіруючы партнёр ЗТАА “Сорайнен і партнёры”;
• Каліноўскі Сяргей Міхайлавіч - сузаснавальнік ТАА «Кампанія «Юрыдычныя тэхналогі»;
• Гарэцкі Аляксандр Тадэвушавіч - дырэктар Адвакацкага Бюра «Архіпенка, Гарецкі і партнеры» (гандлёвая марка "Рывера Кансалтінг Груп");
• Дзьячкоў Ігар Уладзіміравіч– член прэзідыума Мінскай гарадской калегіі адвакатаў;
• Тарасун Інна Ўладзіміраўна – кіруючы дырэктар ТАА «Профігруп»;
• Жук Дар’я Аляксандраўна - ТАА «Юрыдычная фірма «Глімстэат»», партнер;
• Цароў Павал Валер’евіч - дырэктар ТАА «Бэйкер Ціллі Бел»;
• Вайтовіч Генадзій Іванавіч – намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Юрыст».
Шаноўныя госці звярнуліся да прысутных са словамі прывітання і падзякі.
Уступнае слова было прадстаўлена Аляксандру Іванавічу Жуку, які павітаў і павіншаваў з адкрыццем юбілейнай дзясятай алімпіяды і адзначыў, што падобных спаборніцтваў у сістэме вышэйшай адукцыі не шмат і юрысты паказваюць прыклад у гэтым напрамку. Беларусь як дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава мае патрэбу ў высокакваліфікаваных спецыялістах, якімі большасць ўдзельнікаў алімпіяды і стануць. Новая якасная падрыхтоўка юрыстаў – гэта асноўная задача нацыянальных ВНУ, а беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – важнае звяно ў гэтым ланцужку. У гэтым годзе ў заключным туры алімпіяды прымаюць удзел 12 каманд і 50 удзельнікаў-індывідуалаў. Пераможцы алімпіяды будуць адзначаны на самым высокім ўзроўні.


Данільчанка Аляксей Васільевіч ад імя рэктара павітаў і павіншаваў усіх удзельнікаў алімпіяды, адзначыў, што ўпершыню алімпіяда праходіць пад лозунгам “Твой крок да поспеху” .
Калінковіч Валерый Леанідавіч адзначыў працу тых, хто стаіць ля вытокаў арганізацыі і правядзення юрыдычнай алімпіяды вось ужо 10 гадоў.
Іпатаў Вадзім Дзмітрыевіч заўважыў, што кожны студэнт-удзельнік алімпіяды, улюблёны ў сваю прафесію, зможа рэалізаваць свой патэнцыял амаль у любой сферы жыцця.
Камянкова Людміла Эдуардаўна звярнула ўвагу на тое, што сучаснаму грамадству неабходны юрысты, якія б ведалі не толькі нацыянальнае заканадаўства, але і міжнароднае права.Ужо другі год ў завочным туры каманднага заліка пад эгідай Эканамічнага суда СНД праводзіўся факультатыўны конкурс. Заданне прадугледжвала тлумачэнне казуса, зыходзячы з міжнародных пагадненняў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. Людміла Эдуардаўна Камянкова, старшыня Эканамічнага суда СНД, падвяла вынікі дадзенага конкурсу і ўзнагародзіла пераможцаў.
Месцы ў гэтым спаборніцтве размеркаваліся наступным чынам:1 месца – каманда “Купалаўцы” (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы)
2 месца – каманда “Вектар” (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь)
3 месца – каманда “Вердыкт” (Акадэмія Міністэрства ўнутранных спраў).
У індывідуальным заліку 2 і 3 месца атрымалі адпаведна Сівуха Ірына і Жолудзева Ганна, студэнткі юрыдычнага факультэта БДУ. Першае месца было вырашана не прысуджаць.
Усе пераможцы атрымалі падарункі ад Эканамічнага суда СНД.
Калінковіч Валерый Леанідавіч, намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, пасля цырымоніі адкрыцця выказаў сваё меркаванне па нагоддзе практычнага сэнсу юрыдычнай алімпіяды дзеля студэнтаў і яе паступовага развіцця на працягу дзесяці гадоў:
“Юрыст павінен выказвать свае думкі выразна не толькі для калег, але і для простых людзей. Сучасны юрыст абавязаны валодаць замежнымі мовамі, мець веды не толькі ў сваёй прававой сферы, але і у іншых сферах, менавіта гэтаму і садзейнічаюць прапанаваныя заданні. Узровень канкурсантаў паступова ўзрастае. Некаторыя ўдзельнікі, якія навучаюцца на трэцім або чацвёртым курсах, гатовы да самастойнай пратычнай дзейнасці і таму павінны мець магчымасць атрымаць годнае першае працоўнае месца”.
Юрыдычная Алімпіяда–2014 афіцыйна адчынена!
І няхай поспех ідзе побач з Вамі!
Падрабязную справаздачу аб першым і другім днях Юрыдычнай Алімпіяды – 2014 хутка чытайце на галоўнай старонцы сайта юрыдычнага факультэта БДУ!
Таксама сачыце за аператыўнай інфармацыяй аб ходзе правядзення Алімпіяды ў афіцыйным твітэры юрыдычнага факультэта - @lawbsu_official навіны з хэш-тэгам #ЮрОлимпиада2014.
З вялікай павагай звяртаем увагу на партнёраў Алімпіяды!
Вялікі дзякуй усім!!!
Касцюкевіч Кацярына, Курапава Нінель, Амельяновіч Андрэй
Фота: Вікторыя Клок і Аляксандра Брысіна
Апрацоўка: Вольга Мікалаеўна Знак
