Віншуем каманду «Купалаўцы» (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы) з перамогай у факультатыўным конкурсе завочнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды-2014!

2014. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2014. Увеличить.Паважаныя наведвальнікі сайта!
28 лютага 2014 года у матэрыяле Х юбілейная Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда аб'яўляецца адкрытай! на сайце юрыдычнага факультета БДУ была дапушчаная памылка пры публікацыі вынікаў факультатыўнага конкурса завочнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды.
У цяперашні час памылка выпраўленая.

Адміністрацыя сайта прыносіць свае выбачэнні камандзе “Купалаўцы” (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы).

2014. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2014. Увеличить.Месцы ў гэтым спаборніцтве размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – каманда “Купалаўцы” (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы)
2 месца – каманда “Вектар” (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь)
3 месца – каманда “Вердыкт” (Акадэмія Міністэрства ўнутранных спраў)

Віншуем каманду «Купалаўцы» (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы)
з перамогай у факультатыўным конкурсе завочнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды-2014!

Жадаем далейшых поспехаў!

З павагай,
В.М. Знак (адміністрацыя сайта юрыдычнага факультэта)

Фота - А.Брысіна. Апрацоўка - В.Знак