Два дні ў атмасферы Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды - 2015
20 лютага 2015 года ў корпусе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў вочны адборачны тур XI Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды.
Згодна з вынікамі рэгістрацыі, у вочным адборачным туры прынялі ўдзел 12 каманд і 57 індывідуальных удзельнікаў.
У пятніцу камандам было прапанавана выканаць наступныя заданні:
-- падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта нарматыўнага прававога акта
-- аналіз казуса і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі
-- падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта
-- адказ на ліст грамадзяніна
Індывідуальныя ўдзельнікі, у сваю чаргу, атрымалі наступныя заданні:
-- падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта нарматыўнага правовога акта
-- падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта
-- адказ на ліст грамадзяніна
Пераадолеўшы першае выпрабаванне, удзельнікі і журы змаглі перавесці дух і набрацца сіл.
Затым індывідуальныя ўдзельнікі перайшлі да тэставых заданняў, якія падрыхтаваў арганізацыйны камітэт спецыяльна для юрыдычнай Алімпіяды–2015. Тэставыя заданні былі ў электронным выглядзе на камп’ютарах у сістэме e-University, і адразу пасля выканання ўдзельнікі мелі магчымасць даведацца аб сваіх поспехах.
Конкурсная праграма першага дня завяршылася ў 18:30, а стомленыя індывідуальныя ўдзельнікі і члены каманд пакінулі юрыдычны факультэт для таго, каб адпачыць і падрыхтавацца да наступнага дня конкурсу.
Заключны этап (фінальны тур) XI Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды прайшоў 21 лютага 2015 года ў корпусе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Вынікі першага этапу Алімпіяды былі абвешчаны раніцай, непасрэдна перад пачаткам другога тура.
Пасля хвалюючага чакання стала ясна, што ў фінал выйшлі: 20 індывідуальных удзельнікаў і 6 каманд.
Радасныя фіналісты пайшлі рыхтавацца да другога этапу Алімпіяды.
Заданні, якія былі прапанаваны ў фінальным туре:
-- камандам
аналіз казуса і прэзентацыя пазіцыі пракурора і адваката па крымінальнай справе ў судзе першай інстанцыі
-- індывідуальным удзельнікам
аналіз казуса і прэзентацыя пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе першай інстанцыі
Усе заданні былі нечаканымі і даволі складанымі. Аднак удзельнікаў Алімпіяды гэта не хвалявала, і яны трымаліся годна і ўпэўнена.
А ў 18.00 усіх студэнтаў чакае ўрачыстая цырымонія закрыцця Алімпіяды і абвяшчэнне пераможцаў.
Навіну рыхтавалі:
Кацярына Касцюкевіч, Кацярына Ждановіч, Настасся Пеліх, Андрэй Емельяновіч
Фота:
Марыя Патрушава, Валерыя Жукоўская, Аляксандра Брысіна, Вікторыя Клок
Апрацоўка:
Вольга Мікалаеўна Знак
З вялікай павагай звяртаем увагу на партнёраў Алімпіяды!
Вялікі дзякуй усім!!!
Арганізацыйны камітэт Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды