Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда–2016. Заданні завочнага тура - да 18.12.2015.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.17 лістапада 2015 абвяшчаецца пачатак Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды!

Звяртаем увагу ўсіх удзельнікаў на праект Парадку аб правядзенні Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды, які зараз знаходзіцца на зацвярджэнні ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Традыцыйна Алімпіяда будзе праходзіць ў завочным і вочных турах.

Да ўвагі ўдзельнікаў прапаноўваюцца заданні завочнага тура (індывідуальнага і каманднага заліку),
якія трэба выканаць да 18 снежня 2015 года.

Адрас, на які трэба даслаць працы, будзе пазначаны ў далейшым.
Працы, дасланыя пазней за названую дату, прымацца не будуць!
Дата адпраўлення вызначаецца па паштовым штэмпелі.

Заданні для індывідуальнага заліку:
-- для індывідуальных удзельнікаў (бел. )
-- для індывідуальных удзельнікаў (рус. )

Заданні для каманднага заліку:
-- для каманд (бел.)
-- для каманд (рус.)

За далейшай інфармацыяй сачыце на сайце юрыдычнага факультэта БДУ.
Жадаем Вам поспехаў!

Аргкамітэт