Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда–2017. Заданні завочнага тура – 25.11.2016. Заяўкі і працы - да 06.01.2017.
Звяртаем увагу ўсіх удзельнікаў на Парадак правядзення Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды, зацверджаны Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Традыцыйна Алімпіяда будзе праходзіць ў завочным і вочных турах.
Заданні завочнага тура (індывідуальнага і каманднага заліку) будуць размешчаны на афіцыйным сайце юрыдычнага факультэта БДУ 25 лістапада 2016 года.
Заяўкі і працы ўдзельнікаў завочнага тура павінны быць дасланы ў цэнтралізаваным парадку да 6 студзеня 2017 года на адрас, які будзе размешчаны не пазней за 20 снежня 2016 года на афіцыйным сайце юрыдычнага факультэта БДУ.
Дата адпраўлення вызначаецца па паштовым штэмпелі.
За далейшай інфармацыяй сачыце на сайце юрыдычнага факультэта БДУ.
Жадаем Вам поспехаў!
Аргкамітэт