Юрыдычная алімпіяда – 2017. Электронная пошта. Працэдура адпраўкі алімпіядных матэрыялаў студэнтамі юрыдычнага факультэта БДУ. Матэрыялы - не пазней 6 студзеня 2017г.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.Нагадваем удзельнікам Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2017, што заяўкі і працы завочнага тура ў цэнтралізаваным парадку павінны быць дасланы
не пазней 6 студзеня 2017 г.
на адрас Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь:
Рэспубліка Беларусь,
220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а
(з паметкай «Юрыдычная алімпіяда»)


Патрабаванні да афармлення конкурсных прац, форма заяўкі – на старонцы «Юрыдычная алімпіяда-2017»

Вызначана працэдура адпраўкі алімпіядных матэрыялаў студэнтамі юрыдычнага факультэта БДУ.
Адказным за адпраўку алімпіядных матэрыялаў з’яўляецца
дацэнт кафедры грамадзянскага права Іванова Дзіяна Уладзіміраўна.

Матэрыялы трэба перадаць для падрыхтоўкі цэнтралізаванай заяўкі
да 14 гадзін 5 студзеня 2017 года
на кафедру грамадзянскага права (аўд. 213).

Заўвага!!!
Просім дадаткова пазначаць:

- у каманднай частцы заяўкі (графа «статус»),
ці праходзілі члены каманды навучанне ў юрыдычных клініках;

- у індывідуальнай частцы заяўкі (графа «тэматыка эсэ») – узровень валодання англійскай мовай.


Просім Вас таксама выслаць да 6 студзеня 2017 года на адрас электроннай пошты Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. спіс удзельнікаў (абодвух залікаў)!

Пры ўзнікненні пытанняў Вы можаце звяртацца да аргкамітэта алімпіяды
з дапамогай пазначанай вышэй электроннай пошты або па тэлефону (8017) 209 55 23.

Арганізацыйны камітэт