Адкрыццё Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2017.
Сапраўды, вясна – пара абуджэння, выдатнага настрою і цёплых вечароў. Час мараў і новых спадзяванняў.
Для юрыдычнай супольнасці Беларусі пачатак вясны па традыцыі азначаецца пачаткам правядзення самага маштабнага і самага сур'ёзнага спаборніцтва сярод студэнтаў прававых спецыяльнасцяў ВНУ Беларусі. Ужо «трынаццатай» вясной вырашыцца, хто ж стане лепшым і, бясспрэчна, займе першае месца на «юрыдычным Алімпе».
Сёння, 3 сакавіка 2017 года, юрыдычны факультэт з гонарам, трапятаннем і павагай адкрыў свае дзверы ўдзельнікам індывідуальнага і каманднага залікаў вочных тураў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2017, а таксама гасцям і партнёрам Алімпіяды.
Па выніках завочнага тура, які папярэднічае правядзенню вочных тураў, а таксама рэгістрацыі, паўнапраўнымі ўдзельнікамі Юрыдычнай Алімпіяды сталі 51 індывідуал і 12 каманд юрыдычных факультэтаў 14 ВНУ нашай краіны, а таксама юрыдычнага каледжа БДУ.
Ужо ў 8.30 пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў Алімпіяды. У холе шумна і шматлюдна. На тварах удзельнікаў усмешкі: доўгачаканыя сустрэчы са старымі знаёмымі, баявы і пазітыўны настрой на перамогу.
У той жа час шаноўныя госці паспелі выразіць свае меркаванні наконт Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2017:
“На працягу ўжо больш дзесяці гадоў мы супрацоўнічаем з БДУ і юрыдычнай клінікай і падтрымліваем спецыялізаваны юрыдычны клінічны конкурс. За гэты час значна выраслі веды і кампетэнцыя ўдзельнікаў. Яны становяцца больш смелымі, дзёрзкімі, і гэта адзначаюць усе члены журы. Спадзяюся, што ў гэтым годзе мы сустрэнемся з самымі нечаканымі і неардынарнымі рашэннямі“, - падзялілася думкамі Жанна Валянцінаўна Філіпава, Дырэктар Інфармацыйна-асветніцкай установы “Новая Еўразія”.
Алег Міхайлавіч Старавойтаў, Дырэктар Юрыдычнага каледжа БДУ, адзначыў: “Юрыдычны каледж БДУ стаяў ля самых вытокаў Алімпіяды з 2005 года. Каманда Юрыдычнага каледжа – адзіная сярэдняя вучэбная ўстанова, якая прымае ўдзел у юрыдычнай Алімпіядзе. З кожным годам Алімпіяда становіцца ўсё якасней. Таксама якасна ўзрос і патэнцыял удзельнікаў. Чакаем больш перамог і творчых рашэнняў”.
“Не менш за пяць гадоў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь супрацоўнічае з Юрыдычнай Алімпіядай. Кожны год мы чакаем яркіх удзельнікаў, граматных і здольных выконваць самыя складаныя задачы на практыцы. Чакаем людзей, якія будуць развіваць юрыдычную навуку – маладых, таленавітых, поўных сіл людзей”, – кажа Валерый Леанідавіч Калінковіч, Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
У 9.30 пачалася цырымонія ўрачыстага адкрыцця Алімпіяды – 2017. І, як заведзена, экскурс у гісторыю – Юрыдычная Алімпіяда – 13 гадоў бесперапыннага руху наперад – відэаролік аб тым, як гэта было.
На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі ганаровыя госці, якія актыўна прымаюць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды:
Вадзім Анатольевіч Богуш – Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь;
Валерый Леанідавіч Калінковіч – Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
Вадзім Дзмітрыевіч Іпатаў – Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь;
Сяргей Якаўлевіч Аземша – Намеснік Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
Віктар Аляксандравіч Шаршун – Намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
Эльдар Самедавіч Сафараў – Начальнік аддзела дзяржаўнага абвінавачвання ўпраўлення па нагляду за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь;
Міхаіл Аляксандравіч Семяніхін – Начальнік аддзела аналітычнага забеспячэння Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь;
Вячаслаў Анатольевіч Абрамаў – Намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь;
Аляксей Іванавіч Швакаў – Старшыня Мінскай гарадской калегіі адвакатаў;
Алена Адольфаўна Ліпа – Кансультант упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
Жанна Валянцінаўна Філіпава – Дырэктар Інфармацыйна-асветніцкай установы “Новая Еўразія”.
Андрэй Валянцінавіч Рашчупкін – Першы намеснік Генеральнага дырэктара Замежнага прадпрыемства “Кока-Кола Беўрыджыс Беларусія”;
Алег Уладзіміравіч Сламянец – Генеральны дырэктар ТАА “Юрспектр”;
Дзмітрый Віктаравіч Рымша – Намеснік Генеральнала дырэктара ТАА “Юрспектр”;
Дзяніс Валер’евіч Туравец – Кіруючы партнёр Адвакацкага бюро “Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры”;
Алег Міхайлавіч Старавойтаў – Дырэктар Юрыдычнага каледжа БДУ;
Дзмітрый Валер’евіч Архіпенка – Кіруючы партнёр Адвакацкага бюро “Рывера”;
Алена Іванаўна Краўцова – Дырэктар ПУП “ЛексКонсалт”;
Аляксандр Іванавіч Сцепаноўскі – Кіруючы партнёр ТАА “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры”;
Ігар Уладзіміравіч Дзьячкоў – Адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.
З цёплымі словамі прывітання да ўсіх прысутных звярнуліся некаторыя з паважаных гасцей.
Валерый Леанідавіч Калінковіч павіншаваў удзельнікаў з XIII Алімпіядай і ўпэўніў: “Пад нешчаслівай лічбай можа хавацца сапраўднае чалавечае шчасце”.
Вадзім Анатольевіч Богуш адзначыў, што юрыспрудэнцыя – адзін з важнейшых напрамкаў развіцця грамадства, бо рашэннямі юрыдычнай супольнасці фарміруецца яго база, і таксама пажадаў удзельнікам паспяховых выступленняў у межах Алімпіяды.
Сяргей Якаўлевіч Аземша напомніў прысутным, што спаборніцтва – гэта нагода для ўдасканалення. “Няхай вызначацца лепшыя!”
Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда – 2017 афіцыйна адкрыта!
Няхай поспех заўсёды будзе з Вамі!
Падрабязную справаздачу аб першым і другім днях Юрыдычнай Алімпіяды – 2017 хутка чытайце на галоўнай старонцы сайта юрыдычнага факультэта БДУ!
Таксама сачыце за аператыўнай інфармацыяй аб ходзе правядзення Алімпіяды ў афіцыйным твітэры юрыдычнага факультэта – @lawbsu_official.
З вялікай павагай звяртаем увагу на партнёраў Алімпіяды!
Вялікі дзякуй усім!!!
Над навінай працавалі: Вольга Вальвачова, Вікторыя Кулакша
Фота: Марыя Дубавец
Апрацоўка: В.М. Знак, Л.В. Бяляева