Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда – 2017. Першы дзень спаборніцтваў. 3 сакавіка 2017 г.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить. У гэтыя часы, 3 сакавіка 2017 года, у корпусе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіць вочны адборачны тур XIII Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды.

Праграма Алімпіяды – 2017

Па выніках завочнага тура права прымаць удзел у вочным туры Алімпіяды атрымалі 12 каманд і 62 індывідуальных удзельніка. Фактычна прайшлі рэгістрацыю 12 каманд і 51 індывідуальны ўдзельнік.

Пасля цырымоніі ўрачыстага адкрыцця індывідуальныя ўдзельнікі рушылі ў камп’ютарныя класы, дзе ім было прапанавана выканаць заданні вочнага адборачнага тура Алімпіяды.

Каманды ў той жа час распачалі працэдуру жараб’ёўкі.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Каманды рыхтавалі наступныя заданні:
-- аналіз казуса і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі;

-- падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта нарматыўнага прававога акта;

-- падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта;

-- адказ на ліст грамадзяніна (першы этап клінічнага конкурсу).


Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Індывідуальным удзельнікам было прапанавана выканаць наступныя заданні:
-- падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта;

-- адказ на ліст грамадзяніна;

-- падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта нарматыўнага правовога акта.

Акрамя таго, для індывідуалаў быў падрыхтаваны камп’ютарны тэст, які складаўся са 130 пытанняў па 13 прававых дысцыплінах (крымінальны працэс, працоўнае права, гісторыя дзяржавы і права Беларусі і іншыя).
На выкананне задання адводзілася 3 гадзіны.


Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.У гэты ж час каманды абаранялі падрыхтаваныя на падставе казуса пазіцыі ў грамадзянскім (эканамічным) судзе.

Ролю суддзяў выконвала паважанае Журы конкурсу:
Коўшун Нэлла Іванаўна – Суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
Семяніхін Міхаіл Аляксандравіч – Начальнік аддзела аналітычнага забеспячэння Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь;
Рашчупкін Андрэй Валянцінавіч – Першы намеснік Генеральнага дырэктара Замежнага прадпрыемства “Кока-Кола Беўрыджыс Беларусія”;
Грушнік Марыя Міхайлаўна – Кіраўнік рэдакцыі журнала “Прамыслова-гандлёвае ПРАВА”;
Туравец Дзяніс Валер’евіч – Кіруючы партнёр Адвакацкага бюро “Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры”;
Міхель Канстанцін Мікалаевіч – Кіруючы партнёр Адвакацкага бюро “Уласава, Міхель і Партнёры”;
Гарэцкі Аляксандр Тадэвушавіч – Партнёр Адвакацкага бюро “Рывера ”;
Сысуеў Цімур Валер’евіч – Кіруючы партнёр Адвакацкага бюро “Сысуеў, Бондар, Храпуцкі і партнёры”;
Дзьячкоў Ігар Уладзіміравіч – Адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Адначасова з прэзентацыяй пазіцыі па справе ў грамадзянскім (эканамічным) суддзе праводзіўся другі этап клінічнага конкурсу – інтэрв’юіраванне, на падставе якога ўдзельнік павінен быў падрыхтаваць праект кансультацыі. У гэтым этапе ўдзельнічаў адзін прадстаўнік каманды. На інтэрв’юіраванне адводзілася 20 хвілін.

Адзначым, што конкурс па юрыдычнай клінічнай адукацыі ў рамках студэнцкай Алімпіяды праводзіцца ўжо ў сёмы раз.

Склад Журы клінічнага конкурсу:
Бахорына Сняжана Эдуардаўна – Адвакат спецыялізаванай юрыдычнай кансультанцыі № 3 Мінскай гарадской калегіі адвакатаў;
Бярозка Дзяніс Васільевіч – Старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права і грамадзянскага працэсу, куратар лабараторыі прававога інфармавання Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава;
Васільева Людміла Пятроўна – Адвакат спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі па абслугоўванні суб’ектаў гаспадарання г. Гомеля;
Жукоўская Ксенія Ігараўна – Адвакат юрыдычнай фірмы “Верхаводка і партнёры”;
Рамульт Наталія Аляксандраўна – Старшы выкладчык кафедры працоўнага і сацыяльнага права, куратар юрыдычнай клінікі юрыдычнага факультэта Гродненскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы;
Савіцкая Крысціна Дзмітрыеўна – Выкладчык кафедры грамадзянскага права, куратар студэнцкай службы прававой дапамогі юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта;
Саўкіна Юлія Міхайлаўна – Загадчык вучэбнай лабараторыі “Юрыдычная клініка” БДУ;
Шчырая Радміла Аляксандраўна – Намеснік загадчыка Мінскай абласной натарыяльнай канторы.


Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. 2017. Партнеры. Увеличить.Першы дзень спаборніцтваў скончыўся. Наперадзе чаканне вынікаў і падрыхтоўка да фінальнага туру.

Для членаў журы і арганізацыйнага камітэта ўсё толькі пачынаецца: неабходна праверыць працы ўдзельнікаў, падлічыць балы і скласці пратаколы. Юрфак сёння не засне!

Ужо заўтра раніцай, 4 сакавіка 2017 года, будуць вядомы імёны тых, хто па выніках вочнага адборачнага тура атрымае права працягнуць удзел у Алімпіядзе.

Хто стане лепшым?

Сачыце за навінамі на сайце і даведвайцеся пра ўсё першымі!

З вялікай павагай звяртаем увагу на партнёраў Алімпіяды!
Вялікі дзякуй усім!!!


Над матэрыялам працавалі: Вольга Вальвачова, Вікторыя Кулакша, А.А. Пухаў
Фота: Марыя Дубавец, Вольга Ільіна
Апрацоўка: В.М. Знак