Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда - 2017. Другі дзень спаборніцтваў. 4 сакавіка 2017 г.

Учора, 3 сакавіка 2017 года, адбыўся вочны адборачны тур ХІІІ Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды. Падрабязна аб першым дні спаборніцтваў у матэрыялах:

- Адкрыццё Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2017.
- Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда – 2017. Першы дзень спаборніцтваў. 3 сакавіка 2017 г.

Большая частка шляху ўжо пройдзена. За плячыма ўдзельнікаў засталіся завочны і вочны адборачны туры Алімпіяды. Наперадзе самы адказны этап – фінальны тур.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Другі дзень Алімпіяды пачаўся а 9 гадзіне з аб'яўлення вынікаў першага дня спаборніцтваў і шыфраў тых удзельнікаў, якія трапілі ў фінальны тур.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить."Добрай раніцы, краіна!" – традыцыйна павітаў прысутных Сяргей Артуравіч Калінін. Раніца сёння, па яго словах, выдалася добрая.

Сапраўды, каманды чакала вельмі прыемная навіна: з улікам таго, што розніца ў балах паміж шостым і сёмым месцамі атрымалася невялікая, арганізацыйны камітэт вырашыў даць магчымасць прымаць удзел у фінальным туры не 6 камандам, як заўсёды, а адразу 8 камандам.


Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.

У фінал прайшлі 20 індывідуалаў, але да выканання заданняў фактычна прыступілі 18 удзельнікаў.

Фіналісты атрымалі заданні і адправіліся ў аўдыторыі рыхтавацца. У фінальным туры індывідуалам неабходна было прааналізаваць казус і падрыхтаваць прэзентацыю пазіцыі па грамадзянскай (эканамічнай) справе ў судзе першай інстанцыі.

Выступленні індывідуальных удзельнікаў ацэньвалі:
Коўшун Нэлла Іванаўна – Суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
Рашчупкін Андрэй Валянцінавіч – Першы намеснік Генеральнага дырэктара Замежнага прадпрыемства “Кока-Кола Беўрыджыс Беларусія”;
Грушнік Марыя Міхайлаўна – Кіраўнік рэдакцыі журнала “Прамыслова-гандлёвае ПРАВА”;
Туравец Дзяніс Валер’евіч – Кіруючы партнёр Адвакацкага бюро “Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры”;
Міхель Канстанцін Мікалаевіч – Кіруючы партнёр Адвакацкага бюро “Уласава, Міхель і Партнёры”;
Паўлючэнка Анастасія Анатольеўна – Адвакат Адвакацкага бюро “Рывера”;
Сысуеў Цімур Валер’евіч – Кіруючы партнёр Адвакацкага бюро “Сысуеў, Бондар, Храпуцкі СБХ”;
Вашкевіч Андрэй Станіслававіч – Адвакат, партнёр адвакацкага бюро “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры”.


Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Для каманд заданне складалася з аналізу казуса і падрыхтоўкі прэзентацыі пазіцыі па крымінальнай справе ў судзе першай інстанцыі.

Заданні былі ўскладнены тым, што на выступленне ў інсцанаваным судовым пасяджэнні ўдзельнікам адводзілася толькі 7 хвілін.

Супрацьлеглы бок меў права задаць толькі адно пытанне апаненту.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Акрамя таго, удзельнікі павінны былі адказваць на пытанні паважанага Журы:
Калінковіч Валерый Леанідавіч – Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
Сафараў Эльдар Самедавіч – Начальнік аддзела дзяржаўнага абвінавачвання ўпраўлення па нагляду за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь;
Дзьячкоў Ігар Уладзіміравіч – Адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.
Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. 2017. Партнеры. Увеличить.
Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Адначасова з фінальным турам праходзілі трэці і чацвёрты этапы клінічнага конкурсу: падрыхтоўка кансультацыі і кансультаванне.

На гэтым усе этапы спаборніцтваў скончыліся.

Зусім хутка мы даведаемся імёны пераможцаў Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2017.

З вялікай павагай звяртаем увагу на партнёраў Алімпіяды!
Вялікі дзякуй усім!!!



Над матэрыялам працавалі: Вікторыя Кулакша, Вольга Вальвачова, А.А. Пухаў
Фота: Марыя Дубавец, Вольга Ільіна
Апрацоўка: В.М. Знак