Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда – 2017. Цырымонія ўрачыстага закрыцця. Шчыра віншуем пераможцаў!

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить.3 – 4 сакавіка 2017 года адбылася ўжо трынаццатая Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда. Два дні на юрыдычным факультэце БДУ актыўна ішло спаборніцтва паміж 12 камандамі і 51 індывідуальным удзельнікам, якія прайшлі рэгістрацыю, – прадстаўнікамі 14 ВНУ і юрыдычнага каледжа БДУ.

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2017 пачалася 3 сакавіка 2017 г. а 10 гадзіне з прывітальнага слова дэкана юрыдычнага факультэта, доктара юрыдычных навук, прафесара Сяргея Аляксандравіча Балашэнкі і аб'яўлення ганаровых гасцей і партнёраў мерапрыемства.

Першы дзень спаборніцтваў 3 сакавіка 2017 г. выдаўся насычаным і складаным. Удзельнікам было прапанавана выканаць шмат разнастайных заданняў (падрыхтоўка праектаў правапрымяняльнага акта і экспертнага заключэння нарматыўнага прававога акта; адказ на ліст грамадзяніна). Па выніках адборачнага тура былі вызначаны каманды і індывідуальныя ўдзельнікі, якія атрымалі магчымасць праявіць сябе ў фінальным туры Алімпіяды. Адначасова прадстаўнікі каманд прымалі ўдзел у першым і другім этапах спецыялізаванага конкурсу па юрыдычнай клінічнай адукацыі.

Другі дзень спаборніцтваў 4 сакавіка 2017 г. пачаўся з прыемнай навіны: па рашэнні арганізацыйнага камітэта ў фінальны тур прайшлі 8 каманд замест 6 запланаваных. Такім чынам, да далейшых выпрабаванняў прыступілі 8 каманд і 18 індывідуальных удзельнікаў. У другі дзень Алімпіяды ўдзельнікі павінны былі падрыхтаваць і прэзентаваць пазіцыю ў судзе першай інстанцыі па грамадзянскай справе (для індывідуалаў) і па крымінальнай справе (для каманд). У гэты ж час праходзілі трэці і чацвёрты этапы спецыялізаванага конкурсу па юрыдычнай клінічнай адукацыі.

Калі ў мінулым засталіся тыдні падрыхтоўкі і ўсе туры Алімпіяды, удзельнікам засталося толькі дачакацца вынікаў іх напружаннай працы.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Цырымонія ўрачыстага закрыцця Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2017 пачалася а 18 гадзіне з выступлення дэкана юрыдычнага факультэта, доктара юрыдычных навук, прафесара Сяргея Аляксандравіча Балашэнкі: “Зараз будзе самая вялізарная інтрыга, аднак калі вы прысутнічаеце тут у такі позні час, то вы ўжо пераможцы".

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Сур’ёзную прафесійную ацэнку ўдзельнікам даў Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, старшыня журы Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2017 Калінковіч Валерый Леанідавіч:
“Раз Кока-Кола з намі – усё будзе добра! Зараз можна з упэўненасцю сказаць, што юрыдычная Алімпіяда адбылася. Яна прынесла свае вынікі: месцамі чаканыя, месцамі раптоўныя. Па выніках Алімпіяды можна смела адзначыць, што ў беларускай прававой сістэмы ёсць будучыня.
Важная місія юрыста – актыўна дзейнічаць і дапамагаць простым грамадзянам у вырашэнні надзённых праблем. Поспехаў Вам у рэалізацыі сябе ў юрыдычнай прафесіі, як бы гэта ні было складана. Галоўнае памятаць: для практыкуючага юрыста Алімпіяда не заканчваецца ніколі. Алімпіяда – гэта спорт, а спорт – гэта вынік. Самых добрых вынікаў у будучыні”.


Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Слова было таксама прадстаўлена намесніку Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Сяргею Якаўлевічу Аземшы: “Алімпіяда – гэта адзін з важных этапаў прафесійнай падрыхтоўкі. Ва ўмовах абмежаваных часу і прастору вам трэба было праявіць найлепшыя якасці: розум, веды, знаходлівасць і красамоўства, і вы з гэтым паспяхова справіліся”.

Кульмінацыйным момантам гэтых двух дзён стала аб’яўленне імёнаў пераможцаў Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2017.

Начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Антонавіч Каспяровіч адзначыў, што “гэтыя вынікі дасягнуты не выпадкова, а стараннасцю, актыўнай дадатковай працай над сабой. Наш лозунг і стратэгічны вектар – адукацыя праз усё жыцце”, і прыступіў да ўручэння ўзнагарод Алімпіяды.

Па рашэнні журы прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.У індывідуальным заліку:
1 месцаДзямідзік Ірына Віктараўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт)

2 месцаТаратынка Валерыя Валер’еўна (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь)

3 месцаГрадоўкіна Дзіяна Хвічычна (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь)
3 месцаНесцяровіч Алеся Андрэеўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт)
3 месцаПятроўскі Сяргей Мікалаевіч (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт)


Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.У камандным заліку:
1 месца “Авангард Феміды” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт)

2 месца“Дума” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт)
2 месца“VECTOR” (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь)

3 месца “Lynces justae” (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны)
3 месца “Асаблівы статус” (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія)
3 месца«Smart ideas» (Юрыдычны каледж БДУ)

Пераможцамі спецыялізаванага конкурсу па юрыдычнай клінічнай адукацыі сталі:
1 месца “Авангард Феміды” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт)

2 месца “Lynces justae” (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны)

3 месца “Дума” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт)

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Дадаткова ў межах гэтага конкурсу сертыфікатамі на наведванне трэнінгу “Сакрэт паспяховых перамоў, або гарвардскі метад” былі ўзнагароджаны Арловіч Ганна Юр’еўна, Верамеева Марыя Уладзіміраўна і Бортнікаў Дзяніс Сяргеевіч.

Сертыфікаты пераможцам уручыла дырэктар Інфармацыйна-асветніцкай установы “Новая Еўразія” Жанна Валянцінаўна Філіпава.


Традыцыйна, некаторыя ўдзельнікі Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2017 былі ўзнагароджаны спецыяльнымі прызамі ад партнёраў мерапрыемства.

Падарункамі ад Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, а таксама Эканамічнага Суда СНД была адзначана Валерыя Таратынка.
Iх уручыў намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Анатольевіч Абрамаў.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Памятны і вельмі важкі падарунак ад замежнага прадпрыемства “Кока-Кола Беўрыджыс Беларусія” атрымала і наша Alma mater.
Яго дэкану юрыдычнага факультэта уручыў першы намеснік Генеральнага дырэктара замежнага прадпрыемства “ Кока-Кола Беўрыджыс Беларусія” Андрэй Валянцінавіч Рашчупкін.

“Алімпіяда – гэта свята юрыдычнай думкі”, – адзначыла адвакат адвакацкага бюро “Рывера” Паўлючэнка Анастасія Анатольеўна і ад імя бюро ўручыла самым яркім удзельнікам Алімпіяды "прызы, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю". Так, сертыфікат на праходжанне аплачваемай стажыроўкі з магчымасцю далейшага працаўладкавання ў адвакацкім бюро “Рывера” атрымалі Андрэй Лойша і Ірына Дзямідзік. Сертыфікат на індывідуальны майстар-клас ад кіруючага партнёра Дзмітрыя Архіпенка атрымаў Сяргей Пятроўскі.

Адвакацкае бюро “Сысуеў, Бондар, Храпуцкі СБХ” падрыхтавала для найлепшых удзельнікаў падарункі, якія кіруючы партнёр бюро Цімур Валер’евіч Сысуеў назваў “знакамі ўвагі”. Запрашальныя квіткі на Форум па вырашэнні спрэчак у краінах Усходняй Еўропы, які будзе праводзіцца ў верасні 2017 года, атрымалі Андрэй Лойша, Кацярына Наўроцкая, Аляксандра Траццяк і Ірына Дзямідзік. Прызам за “прафесійнае майстэрства і вернасць алімпійскаму руху” была адзначана Наталля Дульчэўская.

Кампанія “Юрспектр” падарыла ўсім пераможцам Алімпіяды сертыфікат на гадавы доступ да анлайн сістэмы “ilex”.

Падпіску на адзін год на выданні “Судовы веснік” і “Судовы веснік Плюс: эканамічнае правасуддзе” атрымалі ўсе пераможцы Алімпіяды.

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2017. Увеличить.Туравец Дзяніс Валер’евіч, кіруючы партнёр Адвакацкага бюро “Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры”, адзначыў: “Кожная Алімпіяда асаблівая. Ёсць адрозненні, якія робяць яе непадобнай да папярэдніх. І гэтая не выключэнне”.

Таму, па традыцыі, для тых, хто зрабіў Алімпіяду менавіта такой, Бюро падрыхтавала спецыяльныя падарункі:
-- “За лепшую абарону інтарэсаў кліента” была ўзнагароджана Валерыя Таратынка.
-- “За волю да перамогі незалежна ад умоў казусу”Сяргей Пятроўскі.
-- “За аб’ектыўнасць і ўсебаковасць”Ірына Дзямідзік.
-- Узнагароду "За дастойную прэзентацыю пазіцыі" атрымала Наталля Дульчэўская.


Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. 2017. Партнеры. Увеличить.Шчыра віншуем пераможцаў!

Спадзяемся, што атрыманы на Алімпіядзе вопыт дапаможа вам у далейшай прафесійнай дзейнасці!


З вялікай павагай звяртаем увагу на партнёраў Алімпіяды!

Вялікі дзякуй усім!!!



Над матэрыялам працавалі Вікторыя Кулакша, Вольга Вальвачова, А.А. Пухаў

Фота: Марыя Дубавец, Вольга Ільіна

Апрацоўка – В.М. Знак

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by