Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

15.03.2018 - рэктар БДУ Кароль Андрэй Дзмітрыевіч сустрэўся са студэнцкім актывам інтэрната №11

15 сакавіка 2018 г. кіраўнік alma mater, рэктар БДУ Кароль Андрэй Дзмітрыевіч наведаў інтэрнат №11, каб азнаёміцца з умовамі пражывання навучэнцаў, а таксама агледзець бягучыя рамонтныя работы ў будынку.

Удзельнікамі сустрэчы сталі прадстаўнікі Каардынацыйнага савету органаў студэнцкага самакіравання БДУ і Студэнцкай службы бяспекі.

Рэктар закрануў пытанні дзейнасці органаў студэнцкага самакіравання, іх правоў і паўнамоцтваў. Абмяркоўваліся таксама пытанні мадэрнізацыі навучальнага працэсу, укаранення новых навучальных форм і методык, арыентаваных на творчую самарэалізацыю і індывідуалізацыю навучання студэнтаў.
 

Студэнтаў жа цікавіла кампанія па засяленні на 2018-2019 навучальны год. Было адзначана, што ў сувязі з ажыццяўленнем планавай мадэрнізацыі інтэрнатаў і II Еўрапейскімі гульнямі, якія адбудуцца ў 2019 годзе, плануецца ўнесці некаторыя карэктывы ва ўмовы засялення студэнтаў. Сёння гэта пытанне знаходзіцца ў ліку прыярытэтных і дэталёва распрацоўваецца кіраўніцтвам БДУ. Было адзначана, што БДУ, на жаль, пакуль не зможа задаволіць патрэбнасць ў інтэрнатах на 100%, аднак максімальна прыкладзе намаганні для таго, каб дасягнуць гэтага паказчыка.

Кіраўніцтва БДУ падкрэсліла, што ў ліку прыярытэтных задач знаходзіцца захаванне здавальняючага стану жыллёвага фонду, якім валодае універсітэт. Таму плануецца штогод праводзіць розныя віды рамонту, якія дазволяць падоўжыць тэрмін эксплуатацыі будынкаў і зрабіць жыццё ў іх бяспечным, камфортным і ўтульным.
 

Крыніца: сайт БДУ 
Пераклад: Чаранкевіч Паліна
Фота – Ляшук Аляксандра
Апрацоўка – Знак В.М.

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by