Да вытокаў: ушанаванне памяці прафесараў юрыдычнага факультэта

У гэтым годзе юрыдычны факультэт адзначае свой чарговы юбілей.

Шэраг юбілейных мерапрыемстваў адкрыла ініцыятыва па наведванню могілак і ўшанаванні памяці прафесараў юрыдычнага факультэта, якое адбылося 13 верасня 2020 года. Прадстаўнікі факультэта наведалі магілы прафесараў А.М. Абрамовіча, Ю.П. Броўкі, М.В. Сторажава на Усходніх могілках і Я.А. Юхо на Ваенных могілках, зрабілі сезоннае прыбіран не магіл, упрыгожылі іх жывымі кветкамі. Дэкан факультэта Таццяна Мікалаеўна Міхалёва распавяла студэнтам пра кожнага прафесара, азначыла іх заслугі перад юрыдычнай навукай, падзялілася асабістымі ўраджаннямі і ўспамінамі аб іх цікавых лекцыях і пазааўдыторных стасунках з гэтымі выдатнымі людзьмі свайго часу.

Пасля наведвання могілак і ўшанавання памяці прафесараў, студэнты выказалі зацікаўленасць і заахвочанасць у зборы дадатковага матэрыялу і складанні карты месцаў захавання выкладчыкаў юрыдычнага факультэту.

 

 

 

Юрфак памятае!

9944 2

   

 

Навіну падрыхтавала - Г.С. Бакун