Знаёмства магістрантаў КНР з Вялікім тэатрам Беларусі (15 верасня 2021 г.)

1406214062 214062 1

Магістранты юрыдычнага факультэта БДУ з КНР Чэнь Юйжун, Чэнь Іжань, Чжан Лэй, Е Юйчуань і іншыя, а таксама дацэнт кафедры канстытуцынага права БДУ Абламейка М.С i выкладчык кафедры Арцем’еў С.Ю. наведалі найбольш папулярную беларускую оперу ў рэпертуары Тэатра оперы і балета Беларусі «Дзікае паляванне караля Стаха». Талент Уладзіміра Солтана, лаўрэата Дзяржаўнай прэміi БССР 1990 годa, i Уладзіміра Караткевіча, класiка савецкай Беларусі, яскрава раскрылі свет Андрэя Беларэцкага,  Надзеі Яноўскай i караля Стаха, свет старадаўніх казак, песень, паданняў – свет візантыйскай Беларусі.

З вакалам Елены Золавай, выканаўцы партыi Надзеi Яноўскай, магістранты і выкладчыкі мелі магчымасць пазнаёміцца раней, калi 29 чэрвеня 2021 г. скарысталi ўнікальную магчымасць за гадзіну трапіць у барока і прасякнуцца эпохай дзякуючы Беларускаму дзяржаўнаму харэаграфічнаму ансамблю «Харошкі» і салістам Вялікага тэатра Беларусі ў канцэртнай зале «Мінск» з праграмай «Каханне спрадвеку», па матывах «Полацкага сшытку» —мастацкага помніка беларускай культуры XVII стагоддзя, перыяду Вялікага Княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага.

Знаёмства з Вялiкім тэатрам магістрантаў працягнулася 15 верасня з наведваннем балета генія рускай класічнай музыкi эпохi Расiйскай імперыі Пятра Чайкоўскага «Лебядзінае возера» пастаноўкi народнага артыста СССР і Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянціна Елізар'ева.

Iнфармацыю падаў Е Юйчуань, Чэнь Юйжун, М. С. Жураў, С. Ю. Арцем'еў
Фатаграфіі: Е Юйчуань
Апрацоўка: Л. В. Бяляева