Перадача рэчаў у Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа (22.11.2021)

22 лістапада 2021 г. выкладчыкамі кафедры канстытуцыйнага права сумесна са студэнтамі 2 курса была арганізавана перадача рэчаў бежанцам у Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа. Перададзеныя рэчы, несумненна, будуць карысныя людзям, якія апынуліся ў цяжкіх умовах на дзяржаўнай мяжы. Сімвалічна, што паход адбыўся ў той час, калі Чырвоны Крыж святкуе свой 100-гадовы юбілей

Для даведкі. Гісторыя працы Чырвонага Крыжа ў Беларусі бярэ пачатак у канцы 19 стагоддзя, калі ў 1872 годзе было сторана Мінскае мясцовае ўпраўленне Расійскага таварыства апекі аб параненых і хворых воінах.

 6 верасня 1921 года, з прыняццем Статута, было заснавана Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа. У 1923 годзе яно ўвайшло ў склад Саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа Савецкіх Рэспублік.

Прадставілі інфармацыю: К.І. Герашчанка, М.С. Жураў, М.Я. Хаткевіч, С.Ю. Арцем’еў.


Апрацоўка: Л.В. Бяляева.

 14152 1

 

     14152 2