Паход у Нацыянальны гістарычны музей (20.11.2021)

 

Студэнты юрыдычнага факультэта пры непасрэдным удзеле выкладчыкаў кафедры канстытуцыйнага права 20 лістапада наведалі выставу, прысвечаную беларускай пісьменнасці.

Прадстаўленыя на выставе экспанаты, безумоўна, маюць вялікую каштоўнасць для айчыннай культуры. З іх дапамогай наведвальнікі акунаюцца ў непаўторную атмасферу мінулых стагоддзяў. Варта адзначыць і прававую і дзяржаўную значнасць экспанатаў выставы. Яны адлюстроўваюць часы, калі Беларусь знаходзілася ў складзе іншых дзяржаў.

Запамінальным для ўдзельнікаў мерапрыемства стаў удзел у вырабе паперы па старажытнай тэхналогіі.

Навіну падрыхтавалі С.Ю. Арцем’еў, М.С. Жураў.


Фатаграфіі прадставіў С.Ю. Арцем’еў. Апрацоўка: Л.В. Бяляева.

 

14154 1 

 

   14154 2 

 

    14154 3