«РЭСПУБЛІКАНІЗМ & ДЭМАКРАТЫЯ Ў ГІСТОРЫІ ПАЛІТЫЧНЫХ І ПРАВАВЫХ ВУЧЭННЯЎ»: СПРАВАЗДАЧА АБ ПАСЕДЖАННІ НАВУКОВАГА СТУДЭНЦКАГА ГУРТКА

14199

7 снежня адбылося паседжанне гуртка па гісторыі палітычных і прававых вучэнняў "Левіяфан". На абмеркаванне было вынесена пытанне прычынаў узнікнення і сутнасці рэспубліканскай ідэалогіі, яе суаднесення з канцэпцыямі дэмакратыі і лібералізма.

Даклады выступоўцаў былі прысвечаныя генэзісу рэспубліканскай ідэалогіі. Студэнты першага курса Максім Барысавец і Матвей Ярмаловіч зрабілі даклады, у якіх спыніліся на асаблівасцях антычнага рэспубліканізма, ўнёскаў у яго станаўленне такіх выбітных антычных аўтараў як Платон, Арыстоцель, Цыцэрон.

У дакладзе Сяргея Мілеўскага былі прасочаныя повязі паміж антычным рэспубліканізмам і рэспубліканскай ідэяй сарматызма ў Рэчы Паспалітай, адзначаныя прычыны ўзнікнення апошняга і яго асаблівасці.

Даклады Яны Машынскай і Уладзя Хоміча завяршалі апісанне рэспубліканскай ідэі, выявіўшы асаблівасці сучасных ідэолагаў рэспубліканскага руха – Квенціна Скінэра і Філіпа Пеціта, іх праекты па вырашэнню праблемаў сучаснай дэмакратыі, яе ўдасканальвання.

Кожны даклад выклікаў бурную дыскусію. Дзякуй усім за актыўны ўдзел.
Чакаем на новым паседжаннях!

Інфармацыю прадставіў:

дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, к.ю.н. Д.В.Шчэрбік.