Беларуская юрыдычная студэнцкая алімпіяда
Юрыдычны факультэт, у сценах якога адбываецца Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда, штогод чакае сваіх гасцей.
Алімпіяда праводзіцца юрыдычным факультэтам БДУ з 2005 года, і менавіта яе можна лічыць найбольш прадстаўнічым студэнцкім форумам – студэнты розных навучальных устаноў сустракаюцца, каб паспрабаваць свае сілы ў юрыдычных ведах, рашыць найбольш цікавыя казусы, набыць новы вопыт і новыя знаёмствы.
Алімпіяда праводзіцца паміж студэнтамі 2-6 курсаў незалежна ад формы навучання ў індывідуальным і камандным заліках і складаецца з трох тураў:
- Завочны тур
Прапануюцца заданні, адказы на якія ўдзельнікі дасылаюць да арганізатараў, пасля чаго працы правяраюцца і ацэньваюцца журы.
Заданнямі завочнага тура для індывідуальных удзельнікаў з’яўляецца напісанне эсэ паводле ўстаноўленай формы, а для каманд – напісанне эсэ і рашэнне задач.
- Вочны адборачны тур
Да ўдзелу дапускаюцца 12 каманд і 60 індывідуальных удзельнікаў, якія прадставілі лепшыя працы ў завочным туры. Удзельнікам прапаноўваюцца некалькі вочных конкурсаў з мэтай выявіць удзельнікаў фінальнага тура.
Вочны адборачны тур Алімпіяды індывідуальнага і каманднага залікаў праводзіцца ў выглядзе наступных конкурсаў:
• экспертнае заключэнне па праекце нарматыўнага прававога акта (міжнароднай дамовы);
• выкананне тэставага задання;
• праект правапрымяняльнага акта;
• адказ на зварот грамадзяніна (юрыдычнай асобы);
• аналіз казусу і прэзентацыя пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе.
- Фінальны тур
Да ўдзелу дапускаюцца індывідуальныя ўдзельнікі, якія занялі першыя 20 месцаў, а таксама каманды, якія занялі першыя 6 месцаў у агульнай рэйтынгавай табліцы па выніках вочнага адборачнага тура.
Вочныя туры, як правіла, праводзяцца ў лютым-сакавіку вясновага семестру, дзе ўдзельнікаў чакаюць тэставыя заданні, праца з інфармацыйна-прававой базай, падрыхтоўка праекта правапрымяняльнага акта, падрыхтоўка экспертнага заключэння праекта нарматыўнага прававога акта, юрыдычны переклад і іншыя іспыты. Дарэчы, заданні Алімпіяды падбіраюцца для максімальна шырокай праверкі навыкаў, неабходных у юрыдычнай дзейнаці.
Акрамя асноўных конкурсаў, з 2013 года ў межах Алімпіяды ў завочным туры каманднага заліка
пад эгідай Эканамічнага суда СНД праводзіцца факультатыўны конкурс.
Заданне прадугледжвае тлумачэнне казуса, зыходзячы з міжнародных пагадненняў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.
З 2011 года ў вочным і фінальным турах каманднага заліку праводзіўся
спецыялізаваны конкурс па юрыдычнай клінічнай адукацыі.
Адметнай асаблівасцю Алімпіяды – 2018 з’яўляецца правядзенне ў вочным адборачным туры каманднага спецыялізаванага конкурсу Беларускай натарыяльнай палаты.
Членамі журы Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды выступаюць прадстаўнікі дзяржаўных органаў і юрыдычных арганізацый.
Штогод мы чакаем дзеяння, якое дапаможа вызначыць, хто менавіта ў гэтым годзе атрымае ганаровыя званні пераможцаў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды!
Юрыдычная Алімпіяда-2025
З пераможцамі мінулых гадоў і больш падрабязнай інфармацыяй аб Алімпіядзе можна пазнаёміцца ў архіве Алімпіяды:
Архіў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды (2005-2024)
Алімпіяда – твой крок да поспеху!
Над кантэнтам старонкі працавали: Паліна Далгова, Юлія Саўкіна і Ганна Шаліма
Фота: з архіва факультэта