Востраў ЮФ (Остров ЮФЪ, Востраў ЮфЪ) - газета юрыдычнага факультэта БДУ
Газета “Востраў ЮФ” (у першапачатковым варыянце – “Остров ЮфЪ”, потым Востраў ЮфЪ) узнікла ў сакавіку 2004 года па ініцыятыве саміх навучэнцаў юрыдычнага факультэта.
Як газета пра студэнтаў і для студэнтаў. Газета пра тое, што нас хвалюе, што радуе, засмучае, з’яўляецца крыніцай натхнення і творчага пошуку.
Гісторыя газеты непарыўна звязаная з гісторыяй нашага факультэта: яна багатая на цікавыя падзеі, значныя дасягненні і гучныя імёны.
За працяглы час існавання “Вострава ЮФ” змянілася некалькі пакаленняў яе рэдактараў і аўтарскіх калектываў.
У свой час галоўнымі рэдактарамі газеты былі: Ганна Бараноўская (2004 – 2007 гады), Алёна Міхно (2007 – 2009 гады), Марыя Жарылоўская (2009 – 2010 гады), Крысціна Асрян (2011-2013 гады), Улада Пырх (2013-2016).
Падрабязней пра гісторыю нашай газеты і нашыя дасягненні чытайце на старонцы
“Гісторыя “Вострава ЮФ” у імёнах і падзеях”.
“Востраў ЮФ” – гэта вялікая і дружная каманда вясёлых, творчынх, ініцыятыўных і крэатыўных студэнтаў, якія любяць свой факультэт і прымаюць актыўны удзел у яго навуковым і культурным жыцці.Галоўны рэдактар газеты:Чаранкевіч Паліна (са студзеня 2018 года).
Аўтарскі калектыў: Бурак Яўген (дызайн, вёрстка), Смірнова Любоў, Бабарыка Віялета,
Сухараў Кірыл, Лавягіна Інэса і іншыя.
Рэдакцыйны савет:
Міхалёва Таццяна Мікалаеўна – дэкан юрыдычнага факультэта
Бакун Ганна Станіславаўна – намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце юрыдычнага факультэта
Калінін Сяргей Артуравіч – загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта
Сёння “Востраў ЮФ” – гэта паўнавартасная і дакладная крыніца рознабаковай інфармацыі аб жыцці нашай Alma Mater і яе жыхароў. Наша газета імкнецца не толькі аб’ектыўна адлюстраваць дзейнасць юрыдычнага факультэта, але і рэагаваць на значныя і яркія падзеі ў жыцці БДУ і нашай краіны.
Прапануем вам пазнаёміцца з “Востравам ЮФ” і “пагартаць” старонкі нашай газеты за розныя гады:
-- “Востраў ЮФ” за 2020 гoд
верасень 2020
люты 2020
-- “Востраў ЮФ” за 2019 гoд
кастрычнік 2019
люты 2019
-- “Востраў ЮФ” за 2018 гoд
лістапад 2018
верасень 2018
май 2018
-- Архіў нумароў “Востраў ЮФ” за 2016 гoд
-- Архіў нумароў “Востраў ЮФ” за 2015 гoд
-- Архіў нумароў “Востраў ЮФ” за 2014 гoд
-- Архіў нумароў “Востраў ЮФ” за 2013 гoд
-- Архіў нумароў “Востраў ЮФ” за 2012 гoд
-- Архіў нумароў “Востраў ЮФ” за 2010, 2011 гады
-- Архіў нумароў “Востраў ЮфЪ” за 2008, 2009 гады
-- Архіў нумароў “Востраў ЮфЪ” за 2007 год
-- Архіў нумароў “Остров ЮфЪ” за 2004, 2005, 2006 гады
На жаль, не ўсе нумары “Вострава ЮФ” трапілі ў наш электронных архіў. У праекце – зрабіць даступным большую колькасць нумароў газеты. Па меры магчымасці мы будзем папаўняць наш архіў і пераводзіць друкаваныя варыянты газет мінулых гадоў у электронны выгляд.
Газета “Востраў ЮФ” выдаецца некалькі разоў на год.
Распаўсюджваецца яна бясплатна!
Электронная версія нашай газеты размяшчаецца на сайце юрыдычнага факультэта і на афіцыйнай старонцы ў Vkontakte.
У друкаваным выглядзе нашу газету можна знайсці на стэндзе “Вострава ЮФ” у холе трэцяга паверха юрфака, у дэканаце, на кафедрах, у чытальным зале бібліятэкі юрыдычнага факультэта.
«Востраў ЮФ” – газета юрыдычнага факультэта, якая плануе збіраць пісьмовую і графічную творчасць не толькі студэнтаў, але і выкладчыкаў.
Калі вы адчуваеце ў сабе талент пісьменніка і публіцыста і жадаеце заявіць пра сябе,
калі вам ёсць што сказаць і чым падзяліцца з астатнімі,
звяртайцеся да нас!
Запрашаем усіх жадаючых да супрацоўніцтва з “Востраў ЮФ”!
Кантактная інфармацыя:
Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 8.
Тэлефон: + 375 29 227 45 98 (Чаранкевіч Паліна)
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Над зместам галоўнай старонкі працавалі:
Юлія Ашмян, Марыя Жарылоўская, Крысціна Асрян, Улада Пырх, Чаранкевіч Паліна.
Апошняе змяненне старонкі: 15.06.2020
Папаўненне архіва нумароў газеты - 07.10.2019