Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Востраў ЮФ (Остров ЮФЪ, Востраў ЮфЪ) - газета юрфака

Юрфак БДУ. Востраў ЮфЪ. Увеличить.Газета “Востраў ЮФ”першапачатковым варыянце – “Остров ЮфЪ”, потым Востраў ЮфЪ) узнікла ў сакавіку 2004 года па ініцыятыве саміх навучэнцаў юрыдычнага факультэта.
Як газета пра студэнтаў і для студэнтаў. Газета пра тое, што нас хвалюе, што радуе, засмучае, з’яўляецца крыніцай натхнення і творчага пошуку.

Гісторыя газеты непарыўна звязаная з гісторыяй нашага факультэта: яна багая на цікавыя падзеі, значныя дасягненні і гучныя імёны.

За працяглы час існавання “Вострава ЮФ” змянілася некалькі пакаленняў яе рэдактараў і аўтарскіх калектываў.
У свой час галоўнымі рэдактарамі газеты былі: Ганна Бараноўская (2004 – 2007 гады), Алёна Міхно (2007 – 2009 гады), Марыя Жарылоўская (2009 – 2010 гады), Крысціна Асрян (2011-2013 гады).

Падрабязней пра гісторыю нашай газеты і нашыя дасягненні чытайце на старонцы
Гісторыя “Вострава ЮФ” у імёнах і падзеях”.

“Востраў ЮФ” – гэта вялікая і дружная каманда вясёлых, творчынх, ініцыятыўных і крэатыўных студэнтаў, якія любяць свой факультэт і прымаюць актыўны удзел у яго навуковым і культурным жыцці.

2012. Юрфак БДУ. Востраў ЮфЪ. Улада Пырх. Увеличить.Галоўны рэдактар газеты: Улада Пырх, 2 курс (з верасня 2013 года).

Аўтарскі калектыў: Андрэй Емельяновіч, Марыя Пятрэнка, Вікторыя Зайцава, Аляксандра Кулага і іншыя.

Рэдакцыйны савет:
Балашэнка Сяргей Аляксандравіч – дэкан юрыдычнага факультэта
Калінін Сяргей Артуравіч – загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта
Шыдлоўскі Андрэй Віктаравіч – намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай працы юрыдычнага факультэта


Сёння “Востраў ЮФ” – гэта паўнавартасная і дакладная крыніца рознабаковай інфармацыі аб жыцці нашай Alma Mater і яе жыхароў. Нашая газета імкнецца не толькі аб’ектыўна адлюстраваць дзейнасць юрыдычнага факультэта, але і рэагаваць на значныя і яркія падзеі ў жыцці БДУ і нашай краіны.

Прапануем вам пазнаёміцца з “Востравам ЮФ” і “пагартаць” старонкі нашай газеты за розныя гады:

-- Архіў нумароў “Востраў ЮФ” за 2016 гoд
-- Архіў нумароў “Востраў ЮФ” за 2015 гoд
-- Архіў нумароў “Востраў ЮФ” за 2014 гoд
-- Архіў нумароў “Востраў ЮФ” за 2013 гoд
-- Архіў нумароў “Востраў ЮФ” за 2012 гoд
-- Архіў нумароў “Востраў ЮФ” за 2010, 2011 гады 

2012. Юрфак БДУ. Остров ЮфЪ – 28 красавіка 2011. Увеличить.8 сакавіка 2012.30 красавіка 2013. Востраў ЮФ – 3 сакавіка 2014 года.  Востраў ЮФ – 30 кастрычніка 2015 года.  Востраў ЮФ – 1 ліпеня 2016 года.

-- Архіў нумароў “Востраў ЮфЪ” за 2008, 2009 гады
-- Архіў нумароў “Востраў ЮфЪ” за 2007 год
-- Архіў нумароў “Остров ЮфЪ” за 2004, 2005, 2006 гады


2012. Юрфак БДУ. Остров ЮфЪ – снежань 2004. Увеличить.2007 022012. Юрфак БДУ. Востраў Юф – снежань 2011 года. Увеличить.

На жаль, не ўсе нумары “Вострава ЮФ” трапілі ў наш электронных архіў. У праекце – зрабіць даступным большую колькасць нумароў газеты. Па меры магчымасці мы будзем папаўняць наш архіў і пераводзіць друкаваныя варыянты газет мінулых гадоў у электронны выгляд.

Газета “Востраў ЮФ” выдаецца некалькі разоў на год на беларускай мове.
Тыраж газеты складае прыблізна 200 экземпляраў. Распаўсюджваецца яна бясплатна!
Электронная версія нашай газеты размяшчаецца на сайце юрыдычнага факультэта.
У друкаваным выглядзе нашую газету можна знайсці на стэндзе “Вострава ЮФ” у холе трэцяга паверха юрфака, у дэканаце, на кафедрах, у чытальным зале бібліятэкі юрыдычнага факультэта.

Калі вы адчуваеце ў сабе талент пісьменніка і публіцыста і жадаеце заявіць пра сябе,
калі вам ёсць што сказаць і чым падзяліцца з астатнімі,
звяртайцеся да нас!

Запрашаем усіх жадаючых да супрацоўніцтва з “Востраў ЮФ”!

Кантактная інфармацыя:
Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 8.
Тэлефон: + 375 29 3430849 (Улада Пырх)
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.


Над зместам галоўнай старонкі працавалі:
Юлія Ашмян, Марыя Жарылоўская, Крысціна Асрян, Улада Пырх.

Апошняе змяненне: 11.07.2014
Папаўненне архіва нумароў газеты - 16.07.2018

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by